Вы тут

Віртуальная рэальнасць на $14 млрд


Маштабы кітайскага рынку віртуальнай рэальнасці могуць дасягнуць 90 млрд юаняў (амаль 14 мільярдаў долараў) да 2020 года з гадавым прыростам на 120 працэнтаў.  Такі прагноз зрабіў Ван Пэн, намеснік кіраўніка Кітайскага цэнтра па развіцці інфармацыйнай індустрыі пры Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Паводле яго звестак, у 2017 годзе маштабы рынку віртуальнай рэальнасці Кітая павялічыліся да 16 млрд юаняў з ростам на 164 працэнтаў  у гадавым выражэнні. "Міністэрства гатова працягваць аказваць падтрымку ў даследаванні і развіцці ключавых тэхналогій віртуальнай рэальнасці і выпрацаваць агульнагаліновыя стандарты для садзейнічання прымяненню гэтых тэхналогій", - адзначыў Ван Пэн.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.