Вы тут

У Расонах адбылася гістарычная рэканструкцыя


У гарадскім пасёлку Расоны ў другі раз адбылася гістарычная рэканструкцыя боя вызвалення беларускімі партызанамі акупіраванага падчас Вялікай Айчыннай вайны райцэнтра. Гэтым разам гістарычныя падзеі адбылася з нагоды 75-й гадавіны вызвалення Расон і разгарнуліся яны каля старажытнай сядзібы - помніка архітэктуры 19 стагоддзя, у якой у час вайны размяшчалася камендатура нямецкага гарнізона. Перад гледачамі паўстаў захоп патрызанамі ўзброенага нямецкага блокпаста - з артэлерыйскім агнём, закідваннем гранатамі, кулямётным і аўтаматным агнём. Рэканструкцыя боя была арганізавана Віцебскім абласным грамадскім аб’яднаннем ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Таварышы па зброі”, у якой узялі ўдзел мінская група “Эпоха” і ваена-гістарычны клуб “Смаленскі рубеж” з расійскага Смаленска. Сярод гледачоў быў вэтэран Вялікай Айчынай вайны, партызан, франтавік, паплечнік Пятра Міронавіча Машэрава 92-гадовы Канстанцін Мікалаевіч Палевечка.


Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.