Вы тут

Весткі з Балтыкі: рэзка пахаладае і дождж


Пагаршэнне ўмоў надвор'я і пахаладанне чакаецца ў нашай краіне ў наступныя выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу захаваецца цёплае надвор'е. Максімальная тэмпература будзе 23—28 цяпла. Прагназуецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў.

Пад уплывам атмасферных франтоў, якія ссоўваюцца з Заходняй Еўропы ў наш бок, краіна апынецца ў суботу. А вось за франтамі пачне паступаць халодная паветраная маса. Чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я і паніжэнне тэмпературнага фону. Уначы па паўночным захадзе краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час па ўсходзе краіны месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні, умераны, днём у асобных раёнах па ўсходзе краіны моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы будзе ад плюс 11 да плюс 16 градусаў, а максімальная ўдзень усталюецца ў межах 14—19 цяпла, толькі ва ўсходніх раёнах 20—27 градусаў са знакам плюс.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у нядзелю краіна будзе знаходзіцца пад уплывам халоднай і няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Балтыйскага мора. Чакаецца халаднаватае надвор'е. Уначы пераважна па ўсходняй палове, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні ўмераны, днём у асобных раёнах па паўночным захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе апускацца да 3—10 цяпла, а днём складзе ад плюс 12 да плюс 18 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.