Вы тут

Ценяваў рамізнік з шабетай


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

апо́ўзіны — дубцы, якімі ўмацоўваецца сена ў стозе;

по́прадкі — вячоркі, на якіх прадуць;

сасма́гнуць — знемагчы, змучыцца ад смагі;

ценява́ць — скарачаць шлях;

рамі́знік — фурман наёмнага экіпажа;

шабе́та (абласн.) — сумка, якая носіцца на поясе.

Ні два ні паўтара — так кажуць пра чалавека, які нічым не вылучаецца; штосьці няпэўнае. Беларусы яшчэ скажуць: ні тое ні сёе, так сабе, ні суп ні капуста. Рускія: ни рыба ни мясо.

Гарадзіць плот — гаварыць глупства, абы-што, выдумляць што-небудзь. Беларускія сінонімы: малоць языком, ліць ваду, плесці кашалі. Рускі: чесать языком, толочь воду в ступе.

Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».