Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«8 першых спатканняў»

ВТБ, 24—25 верасня

Вера — зорка экрана, Канстанцін — вядомы спартсмен, і ў іх ужо практычна зладжана вяселле. Збіраецца ўзяць шлюб і ветэрынар Мікіта з пластычным хірургам Ілонай. Але раптам пасля вечарынкі з сябрамі Вера прачынаецца побач з Мікітам у дзіўным доме пасярод гандлёвага цэнтра. Маладыя людзі палічылі гэта наступствам вечарынкі — аднак назаўтра зноў прачнуліся разам, і зноў, і зноў. І вось дзе галоўнае пытанне: гэта злы лёс ці добрая падказка?


«Вясельны памер»

«Беларусь 2», з 25 верасня

Часта праз пяць і больш гадоў шлюбу сужэнцы набываюць не толькі сумесную маёмасць, але і колькі лішніх кілаграмаў. Вярнуць сябе ранейшых і ўскалыхнуць пачуцці героям рэаліці-шоу дапамагаюць спявачка Аніта Цой, майстар спорту Эдуард Канеўскі і дыетолаг Ксенія Селязнёва. На працягу васьмі тыдняў трэнеры працуюць з кожнай парай, каб тая змагла не сарвацца, выпрацаваць новыя, карысныя звычкі і зноў апрануць вясельныя строі. Праўда, атрымаецца гэта далёка не ва ўсіх...


«М + Ж»

TV 1000 Ru, 27—28 верасня

Кніга беларускіх пісьменнікаў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастэрнак з'явілася ў час росквіту інтэрнэт-дзённіка «Жывы часопіс» і атрымала працяг у кіно. Тут гісторыя таксама расказваецца паслядоўна ад дзвюх асоб: Ён (М) і Яна (Ж) выпадкова сустракаюцца ў Маскве: рамантычная правінцыялка прыехала на кніжную выстаўку, а цынічны прагматык працаваў праграмістам. Прыгоды, выпадковыя сустрэчы, чужое ўмяшанне — дзякуючы ўсяму гэтаму, а можа, насуперак, дзяўчына ў апошні момант перадумала сесці ў цягнік дадому...


«Ахоўвай мяне, мой талісман»

АНТ, 28—29 верасня

Журналіст Аляксей Дзмітрыеў і яго жонка Таццяна прыязджаюць у Болдзіна, каб зрабіць рэпартаж са свята, прысвечанага Аляксандру Сяргеевічу Пушкіну. Тут яны сустракаюць Анатоля Клімава, які прыкідваецца аматарам паэзіі, а насамрэч паразітуе на чужых пачуццях і вобразах. Ён нахабна лезе ў сямейнае жыццё новых знаёмых, штучна ствараючы любоўны трохкутнік — і дасягае таго, што Аляксей, вымушаны адстойваць свой гонар і годнасць, выклікае нягодніка на дуэль.


«Ла-ла Лэнд»

TV 1000, 28—29 верасня

Мія, якая марыць стаць паспяховай актрысай, і таленавіты музыка Себасцьян, які спіць і бачыць сябе ўладальнікам джазавага кафэ, выпадкова сустрэліся — і закахаліся. Аднак пагоня за славай разбурае іхнія стасункі, і ў рэшце рэшт кожны выбірае быць паспяховым паасобку. Ці вартая рэалізацыя мары разбітых пачуццяў? У кожнага свой адказ і свая праўда. На фоне песень, танцаў і «ўсяго такога», што робіць расчараванне не такім балючым.

Загаловак у газеце: Каханне — сіла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».