Вы тут

У новым сезоне АНТ прадставіла радыё «Цэнтр FM»


Пачуць яго ўжо можна ў Мінску на частаце 101,7 FM, Віцебску (93,3 FM), Гродне (90,4 FM), Полацку і Наваполацку (107,0 FM).


«Пры стварэнні новай радыёстанцыі, — адзначае яе дырэктар Аляксандр Сярэбранікаў, — былі выкарыстаны і тэхналогіі, якія ўжо зарэкамендавалі сябе, і наватарскія ідэі. Напрыклад, большасць рубрык у ранішнім і вячэрнім эфіры — аўтарскія, з цікавым, «незаезджаным» падыходам». Так, разынкай ранішняй праграмы стане двухмоўны руска-беларускі эфір, а вядучыя вячэрняга шоу «Лайфхакеры» Жэня Задора і Антон Жданаў абяцаюць зацікавіць аўдыторыю не пераказам дарожнай абстаноўкі, а зусім іншымі тэмамі. А разбаўляць актуальныя навіны, якія збіраюцца ў рэжыме «тут і цяпер», вядучыя абяцаюць энергічнай, але не агрэсіўнай сучаснай поп-музыкай. Акрамя таго, у найбліжэйшы час радыё «Цэнтр FM» можна будзе не толькі пачуць, але і ўбачыць у рэжыме анлайн на сайце centerfm.by.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: Гаворыць «Цэнтр»!

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.