Вы тут

У Мінску пройдзе фінал дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі”


Валанцёры руху БРСМ “Добрае Сэрца” з усіх рэгіёнаў краіны дадуць старт фінальным мерапрыемствам рэспубліканскага дабрачыннага праекта “Аднаўленне святынь Беларусі” ў Мінску 26 верасня.


Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 па вуліцы Ціміразева. Тут адбудзецца працоўная акцыя “#ЗаДело!” па добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу “Брацкая магіла ваенных і мірных жыхароў у мікрараёне Масюкоўшчына”, на месцы якога ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў канцэнтрацыйным  лагеры № 352 загінула 80 тысяч чалавек. Пасля работы да мемарыялу ўскладуць кветкі, моладзь ушануе памяць загінулых хвілінай маўчання.

Таксама падчас мерапрыемства адбудзецца цырымонія забору зямлі з брацкай магілы і закладка капсулы ў крыпту храма-помніка ў гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах (вуліца Каліноўскага, 121).

Сяргей РАСОЛЬКА      

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?