Вы тут

Хатнюю кулінарыю і выпечку на кірмашах пазначаць спецыяльнымі шыльдамі


У сталіцы прынялі рашэнне, што фізічныя асобы змогуць прадаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, гатовую кулінарную прадукцыю на гарадскіх пляцоўках, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Вольга ГАЎРЫЛЬЧЫК.


А месцы для гандлю гэтай прадукцыяй на сельскагаспадарчых кірмашах у Мінску вылучаць у асобную зону. Тут размесцяць інфармацыю, што прадукты харчавання выраблены ў хатніх умовах, не маюць дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку. Гэта адна з першых мер па рэалізацыі нарматыўных прававых актаў, накіраваных на стварэнне ўмоў самазанятасці грамадзян.

Сезон сельскагаспадарчых кірмашоў у Мінску адкрыецца 22 верасня на пляцоўцы каля Палаца спорту з удзелам вытворцаў Гродзенскай вобласці. Наступныя — 29 і 30 верасня — збяруць вытворцаў Магілёўскай, 6—7 кастрычніка — Мінскай, 13—14 кастрычніка — Брэсцкай, 20—21 кастрычніка — Гомельскай, 27—28 кастрычніка — Віцебскай абласцей. Завершыцца сезон сельскагаспадарчых закупак 3—4 лістапада кірмашом з удзелам усіх рэгіёнаў краіны.

Таксама кірмашы выхаднога дня пройдуць ва ўсіх раёнах горада. Пакупкі ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам І групы, грамадзянам, старэйшым за 80 гадоў, даставяць дадому бясплатна.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Хітра-мудра і нядорага, праўда, на даверы...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.