Вы тут

Сустрэча пакаленняў прайшла на базе дзяржынскай гімназіі


Сустрэча пакаленняў «Камсамол — мой лёс», прысвечаная 100-годдзю ВЛКСМ, прайшла на базе дзяржынскай гімназіі.


Фатаграфіі, значкі і іншыя камсамольскія рарытэты мінулых гадоў, дарагія сэрцу іх уладальнікаў... Экспазіцыю імправізаванай выстаўкі, якую можна было пабачыць падчас мерапрыемства, склалі асабістыя прадметы ўдзельнікаў сустрэчы — камсамольцаў розных гадоў Дзяржынскага раёна. А за кубкам гарбаты ў коле ранейшых і цяперашніх прадстаўнікоў Саюза моладзі ліліся ўспаміны пра той уклад, які ў маладзёжны рух краіны зрабілі колішнія яго ўдзельнікі, гучалі падзякі за традыцыі і бясцэнны вопыт ад іх пераемнікаў, сучаснага пакалення.

Адкрыты дыялог «100 гадоў. 100 сустрэч» адбыўся ў Полацкім каледжы Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Яна была адной са ста, як вынікае з назвы, запланаваных да правядзення ў горадзе да 100-годдзя ВЛКСМ, і сабрала каля сотні актывістаў БРСМ каледжа, ветэранаў маладзёжнага руху Полаччыны. Падчас адкрытага дыялогу найперш гучалі паралелі паміж дзейнасцю камсамола і яго пераемніка — цяперашняга Саюза моладзі.

Напярэдадні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў горадзе Усесаюзнай ударнай камсамольскай будоўлі — Наваполацку — упершыню збяруцца тры сотні байцоў студэнцкіх атрадаў, прадстаўнікоў штабоў усіх узроўняў з Беларусі і Расіі. Мерапрыемства пройдзе 21—23 верасня. Сярод запрошаных гасцей злёту «Моладзь будуе Саюз» будуць і ветэраны студатрадаўскага руху, прадстаўнікі органаў заканадаўчай і выканаўчай улады.

— Праграма сустрэчы вельмі насычаная. Напрыклад, адбудзецца конкурс прэзентацыйных відэаролікаў «Адзін рух — адна любоў!», будзе дадзены старт студатрадаўскага квэсту. Пройдуць акцыі «Памяць пакаленняў» каля мемарыяльнага комплексу «Першая палатка», «#ЗаДело!». Адбудзецца сустрэча моладзі з прадстаўнікамі заканадаўчай і выканаўчай улады Саюзнай дзяржавы «Адкрытая трыбуна». Запланаваны адукацыйныя пляцоўкі, круглыя сталы, майстар-класы, трэнінгі, — паведамілі ў Цэнтральным камітэце БРСМ. — Будзе і спартакіяда з бульбатлонам, перацягваннем каната, дартсам, скачкамі з месца, эстафетай 4х100. Пройдзе творчы фестываль «На скрыжаваннях шляхоў і меркаванняў...», танцавальна-конкурсная праграма «Байцоўка-паці» і многае іншае, у тым ліку розныя экскурсіі.

Брэсцкая абласная арганізацыі БРСМ дае старт эстафеце пакаленняў, прысвечаную стагадоваму юбілею камсамола. З 24 да 29 верасня яна пройдзе па маршруце Брэст — Іванаўскі — Кобрынскі — Жабінкаўскі — Драгічынскі раёны вобласці. Больш за сто ўдзельнікаў эстафеты — прадстаўнікоў маладзёжнага руху розных гадоў — правядуць працоўныя акцыі «#ЗаДело!» у мясцінах воінскай славы камсамольцаў-падпольшчыкаў і партызан па іх добраўпарадкаванні, ускладуць кветкі. Таксама падчас эстафеты пройдуць сустрэчы ў працоўных калектывах, адбудуцца канцэртныя праграмы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Юбілею насустрач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?