Вы тут

З'явіцца міжведамасны савет па развіцці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі


У Беларусі будзе створаны міжведамасны савет па развіцці дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. У яго ўвойдуць прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання і грамадскіх аб'яднанняў.


Як растлумачыла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна СІМАНОЎСКАЯ, Савет ствараецца з мэтай аператыўнага вырашэння розных праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у маладзёжным асяроддзі: ва ўсіх зацікаўленых бакоў будзе магчымасць сабрацца за круглым сталом, каб абмеркаваць праблему і выпрацаваць сумеснае рашэнне.

Акрамя гэтага, распачалася работа над распрацоўкай Стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі да 2030 года. «Гэта будзе новы дакумент, дзе знойдуць адлюстраванне ўсе асноўныя кірункі маладзёжнай палітыкі, будуць сфармуляваныя задачы на будучыню. У рабочую групу па яго стварэнні ўвойдуць прадстаўнікі моладзі, вопытныя даследчыкі, аналітыкі, спецыялісты з розных сфер дзейнасці: эканомікі, сацыяльнай сферы, адукацыі, навукі», — растлумачыла Таццяна Сіманоўская.

Сёння моладзь займае 18 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва краіны (каля 2 мільёнаў чалавек). Як сведчаць сацыялагічныя апытанні, на першым месцы ў каштоўнасных прыярытэтах у маладых людзей стаяць якасная адукацыя і сям'я. Хвалююць моладзь таксама пытанні прафесійнай занятасці і самарэалізацыі.

Між іншым, у лістападзе ў краіне пройдзе першы нацыянальны форум студэнцкай моладзі.

На базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра ўжо створаны маладзёжны партал moladz.by. Зараз вядзецца работа па яго напаўненні. Інфармацыя, якая датычыцца дзейнасці ўсіх маладзёжных арганізацый у краіне (БРСМ, Лігі добраахвотнай працы моладзі, Беларускай лігі інтэлектуальных камандаў, Беларускага КВЗ, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, Беларускай рэспубліканскай скаўцкай арганізацыі і іншых), будзе акумулявацца менавіта на гэтым партале.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».