Вы тут

Новабудоўлі Дубая будуць на 25 % надрукаваныя


Улады эмірата Дубай, які ўваходзіць у ААЭ, прынялі нарматыў, які абавязвае забудоўшчыкаў да 2025 года выкарыстоўваць пры ўзвядзенні новабудоўляў дэталі, раздрукаваныя на трохмерным прынтары. Такіх кампанентаў павінна быць не менш за 25 % ад цэлага будынка. Праўда, пакуль незразумела, ідзе гаворка пра чвэрць ад аб'ёму ці масы.


Пачынаючы з 2019 года ўсе зноў пабудаваныя ў Дубаі будынкі павінны не менш, чым на 2 %, складацца з раздрукаваных канструкцый. Затым кожны год доля раздрукаваных дэталяў павінна нарастаць. Дасягненне мэты можа прывесці да скарачэння выдаткаў на будаўніцтва на 70 %, а выдаткаў на працоўныя рэсурсы — на 80 %.

Тым не менш важна памятаць: нягледзячы на тое што трохмерны друк у сучасным свеце распаўсюджваецца ўсё больш, ён па-ранейшаму з'яўляецца новай тэхналогіяй, якая не тэсціравалася на значнай колькасці буйных структур. Гэта можа пацягнуць за сабой непрадбачаныя выдаткі. На цяперашні момант дубайская кампанія Саzzа Tесhnоlоgіеs плануе ўзвядзенне цалкам 3D-друкаванага хмарачоса ў горадзе. Работы пачнуцца ў 2023 годзе. Крыс Келса, генеральны дырэктар кампаніі, мяркуе, што выкарыстаныя яго кампаніяй метады да 2022 года змогуць заняць да 30 % на мясцовым рынку. Першы будынак, цалкам надрукаваны на 3D-прынтары, — офісны цэнтр «Офіс будучыні» — быў пабудаваны ў Дубаі ў 2016 годзе, прычым яго ўзвядзенне заняло ўсяго 17 дзён.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.