Вы тут

Беларусь паставіць у Судан збожжасховішчы на 60 млн еўра


Беларусь паставіць у Судан 17 збожжасховішчаў на агульную суму 60 млн еўра. Адпаведныя кантракты падпісаныя ААТ "Лідсельмаш", ТАА "Сельэнергапрам" з сельскагаспадарчым банкам Судана Agricultural Bank of Sudan, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства прамысловасці Уладзімір Падаляк.


"Лідсельмаш" заключыў кантракт на пастаўку васьмі збожжасховішчаў ёмістасцю па 50 тыс. т і чатырох - па 25 тыс. т агульным коштам 32,4 млн еўра. "Сельэнергапрам" падпісаў дакументы на пастаўку пяці збожжасховішчаў па 100 тыс. т на суму 27,45 млн еўра.

На дзелавой сустрэчы намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Корчык адзначыў, што падпісанне гэтых кантрактаў - вялікі крок у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Ён таксама дадаў, што прадпрыемствы Мінпрама гатовыя пастаўляць не толькі сельскагаспадарчую, але і кар'ерную, грузавую, пасажырскую, дарожна-будаўнічую і іншую тэхніку для ўдзелу ў буйных інфраструктурных і сельскагаспадарчых праектах у Судане.

У сваю чаргу прэзідэнт сельскагаспадарчага банка Судана Салах Хасан адзначыў, што беларускую тэхніку ведаюць у гэтай краіне. "Сёння ў Судане актыўна развіваюцца многія сферы эканомікі, таму мы маем патрэбу ў рознай тэхніцы. Больш за тое, праз Судан можна наладзіць пастаўкі прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі ва ўсю Афрыку", - падкрэсліў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.