Вы тут

Завод ветэрынарных прэпаратаў пабудуюць у парку "Вялікі камень"


ТАА "Навукова-вытворчы цэнтр БелАграГен" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце парка.


Новы рэзідэнт пабудуе завод па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, што будзе адпавядаць правілам належнай вытворчай практыкі (GMP). Гэта дасць магчымасць рэгістраваць выпускаемую прадукцыю ў замежных краінах і актыўна ажыццяўляць пастаўкі на экспарт. Каля 70 працэнтаў прадукцыі плануецца экспартаваць.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк уяўляе сабой тэрытарыяльнае ўтварэнне плошчай каля 80 кв. км з асаблівым прававым рэжымам для камфортных умоў вядзення бізнесу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.