Вы тут

"Лістапад-2018" пройдзе пад слоганам "Пазнаючы белы свет"


XXV Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Пазнаючы белы свет" і будзе прысвечаны вядомаму рэжысёру Кіры Муратавай, паведамілі арганізатары.


Гэты слоган адсылае да аднаго з любімых аўтараў кінафестывалю Кіры Муратавай і яе аднайменнай карціны "Пазнаючы белы свет". Менавіта на такое кіно, якое гаворыць пра блізкае на мове высокага мастацтва", "Лістапад" хацеў бы раўнавацца пры фарміраванні сваіх праграм. "Захапленні", "Чэхаўскія матывы", "Наладчык", "Мелодыя для шарманкі" - фільмы Кіры Муратавай ідуць побач з усёй 25-гадовай гісторыяй Мінскага МКФ. Больш таго, апошнія гады рэжысёр адмаўлялася ад паездак на многія фестывалі, але Мінск стаў шчаслівым выключэннем - тут у 2013 годзе яна прадставіла сваю карціну "Вечнае вяртанне".

"Пазнаючы белы свет" з'яўляецца адным з тых фільмаў савецкай эпохі, якія не старэюць, а наадварот з кожным годам уздзейнічаюць усё мацней. Кіно Кіры Муратавай - гэта навацыя, актуальнасць і вечныя тэмы. Мы з вялікім хваляваннем ставімся да Кіры Георгіеўны і яе да нас увагі. У той жа час мы хочам запрасіць "пазнаць белы свет" у прамым сэнсе, таму што кіно - не проста займальнае апавяданне. Акунаючыся ў зусім розныя кантэксты, культуры, сюжэты мы даведваемся аб свеце, а разам з тым пазнаём і саміх сябе", - сказаў праграмны дырэктар фестывалю Ігар Сукманаў.

  • XXV Мінскі міжнародны кінафестываль пройдзе з 2 па 9 лістапада. "Лістапад" акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй асацыяцый кінапрадзюсараў (FIAPF) як конкурсны фестываль фільмаў, створаных у краінах былога сацыялістычнага лагера: краінах СНД, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Балтыі, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
  • Асноўнымі пляцоўкамі форуму ў гэтым годзе стануць кінатэатры "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Масква", "Беларусь", Falcon Club Буцік Кіно і Музей гісторыі беларускага кіно.
  • Заснавальнікі ММКФ - Міністэрства культуры Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар "Лістапада" - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Генеральным партнёрам выступае банкаўская плацежная картка "Шчодрая" Mastercard. Афіцыйныя партнёры - "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія "Белавія", "Белтэлекам", афіцыйны білетны аператар "Байкард". Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" і рэкламнага агенцтва "Фортэ".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».