Вы тут

Еўрапейскі саюз адмовіцца ад сезоннага змянення часу


Еўрапейскі саюз адмовіцца ад сезоннага змянення часу ў 2019 годзе. Аб гэтым паведамляе Rеutеrs са спасылкай на інфармацыю Еўрапейскай камісіі.


«З канца кастрычніка 2019 года не будзе больш сезоннага змянення часу», — заявіла на прэс-канферэнцыі еўракамісар Віялета Булк.

Праведзенае ў ЕС апытанне сярод 4,6 млн чалавек паказала, што 84 працэнты рэспандэнтаў выступаюць супраць сезоннага пераводу гадзіннікаў.

Еўрапарламент і нацыянальныя ўрады 28 краін — членаў блока павінны дасягнуць дамоўленасці наконт пераводу гадзіннікаў. «Альбо мы застанёмся ў летнім часе, альбо тыя краіны, якія вырашаць перайсці на зімовы час, апошні раз перавядуць гадзіннікі ў кастрычніку (2019 года)», — сказала Віялета Булк.

Загаловак у газеце: Еўропа больш не хоча пераводзіць стрэлкі гадзіннікаў

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.