Вы тут

Гродна адзначыў 890-гадовы юбілей


Больш за 100 тысяч чалавек наведалі свята горада, на якім можна было сустрэцца з гараднічым, убачыць сілача, прадэгуставаць новы сыр, зрабіць сэлфі з касманаўтам...


Урачыстасці пачаліся яшчэ напярэдадні святочнай даты. У Гродзенскім абласным тэатры адбылося ўрачыстае пасяджэнне, на якім ушанавалі гараджан з прысваеннем ім звання «Ганаровы грамадзянін Гродна» і тых, чые імёны папоўнілі Кнігу Славы. Найлепшыя работнікі розных сфер дзейнасці атрымалі Ганаровыя граматы аблвыканкама. Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой адзначыў, што гэта свята аб'ядноўвае ўсіх гараджан. І тых, хто лічыць Гродна сваёй радзімай, і тых, хто робіць яго камфортным і зручным для пражывання.

Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслаў Гой піша пажаданні гораду Гродна.

Гродзенская зямля вядома і сваёй прыгажосцю. Юбілей горада — важкая нагода, каб успомніць багатую гісторыю Гродна, якая між тым пішацца дзень за днём.

З гістарычнага праменаду пачаліся і святочныя мерапрыемствы. На пляцоўцы гродзенскага архіварыуса — ахоўніка сімвалічнага скрутка — пакінуў свой запіс  губернатар Уладзімір Краўцоў. Адразу пасля гэтага гараднічы запрасіў усіх на імправізаваную
экскурсію, дзе можна было ўбачыць урок музыкі на балконе, рыцарскі паядынак і нават пачуць серэнады старажытнага ідальга сваёй даме сэрца. Такія імерсіўныя спектаклі без пачатку і канца папулярныя ў Еўропе, а ў Гродне і ў Беларусі арганізаваны ўпершыню. На працягу дня на цэнтральнай вуліцы Гродна можна было ўбачыць цікавыя сцэны з жыцця горада і апынуцца ў атмасферы далёкага мінулага. Многія гараджане і госці горада міжволі станавіліся ўдзельнікамі гэтага імерсіўнага спектакля, што спрыяла настрою і адчуванню свята. На такі лад былі накіраваны ўсе мерапрыемствы маштабнага дзеяння.

Дарэчы, горад напярэдадні свята атрымаў некалькі важкіх падарункаў. У новым мікрараёне Альшанка адкрылі дзіцячы садок на 230 месцаў. Гэта ўжо чацвёртая такая ўстанова ў маладым мікрараёне, які зараз дынамічна развіваецца. У гэты ж дзень тут урачыста быў адкрыты міні-рынак.

Яшчэ адзін падарунак атрымалі прыёмныя бацькі, якія выхоўваюць васьмярых дзяцей. Для іх у дзень горада быў адкрыты дом сямейнага тыпу. Ён пабудаваны побач з двума іншымі такімі ж аб'ектамі, а вуліца ўжо атрымала неафіцыйную назву «бацькоўскай».

Між тым вуліца Савецкая падчас свята стала алеяй знакамітасцяў. Тут можна было сустрэць нямала вядомых артыстаў, у тым ліку ўдзельнікаў Еўрабачання, музыкантаў, пісьменнікаў. Цэнтр горада стаў тэатральнай пляцоўкай з дзясяткамі зон. Тут размясціліся і кніжны фестываль, і спартыўны гарадок, і сырная пляцоўка. Сырны фестываль у дзень горада стаў ужо традыцыйным. Удзел у ім прымаюць сыраробы з усёй краіны. Арганізатары і гэтым разам змаглі здзівіць — ганаровым госцем стаў касманаўт Алег Навіцкі. Адбылася дэгустацыя новага гатунку сыру, які атрымаў назву ў гонар каралеўскага горада — «ГарадзенЪ».

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, генеральны дырэктар ААТ «Малочны Свет» Марына Анікеева, касманаўт Алег Навіцкі.

Новыя зоркі зазіхацелі на кінаалеі, дзе ўладкаваны пліты з назвамі кінафільмаў, якія тут здымалі. Падчас свята адкрылі яшчэ дзве — у гонар фільма «Мяне завуць Арлекіна» і «Кааператыў Палітбюро». І гэта яшчэ не ўсе «навінкі» архітэктуры. На цэнтральнай плошчы з'явіўся 200-кілаграмовы металічны глобус з назвай гарадоў-пабрацімаў Гродна. Арт-аб'ект можа стаць яшчэ адной фотазонай горада. Глобус устанавілі побач з «квітнеючым» сонечным гадзіннікам.

Святочным арт-аб'ектам можна назваць і незвычайны каравай, складзены з дзясятка апетытных караваяў. Прыгожыя вырабы падараваны гасцям свята, якія прыбылі з суседніх краін і гарадоў-пабрацімаў.

Дарэчы, у дзень свята плошча Леніна пераўтварылася ў гіганцкую кухню. Мала хто прайшоў міма гастранамічнага фестывалю «Гарадзенскія прысмакі». Тут можна было адчуць сапраўднае Сярэднявечча — у цэнтры горада смажылася парася на ражне. Многія вырабы былі пазначаны юбілейнай датай — 890.

Цікавым штрыхом свята можна назваць выступленне гродзенскага атлета Аляксандра Кодзіса, які працягнуў цераз плошчу 12-тонны тралейбус з малымі пасажырамі. Усе прысутныя горача падтрымалі сілача. А ў гэты час адбыўся і яшчэ адзін цікавы факт. Каля новай статуі турыста ў цэнтры горада сустрэлі 60-тысячнага госця, ім аказаўся грамадзянін Нарвегіі. Ён выказаў задавальненне, што трапіў на такое прыгожае свята.

Вечарам адбылося вогненнае шоу ў Швейцарскай даліне. Тэатр агню прадставіў новую праграму, якая доўжылася 15 хвілін. Фіналам выступлення стаў вогненны надпіс «Гродна 890 гадоў». Цёпла сустрэлі гродзенцы беларускіх артыстаў — Алену Ланскую, Руслана Аляхно, будучага ўдзельніка дзіцячага Еўрабачання Даніэля Ястрэмскага. А фіналам свята стаў працяглы феерверк, які расквеціў неба над горадам бліскучымі каляровымі зоркамі.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: З каралеўскім размахам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

Дэпутат Варанецкi: Важна, каб мы выйшлi з выпрабаванняў больш моцнымi, адзiнымi i кансалiдаванымi

«Горш за ўсё, калi канфрантацыйная рыторыка гучыць з боку ўлады».

Грамадства

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

Як бяздзетнай пары завесцi дзiця?

У гэтым праекце знаёмім вас з бяздзетнымi парамi, якiя хацелі, але праз стан свайго здароўя не маглі мець дзяцей.

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.