Вы тут

Мінчане прадавалі арандаваны веласіпед


У сталічную міліцыю звярнуўся індывідуальны прадпрымальнік, які займаецца пракатам веласіпедаў, прасіў дапамагчы яму вярнуць адну двухколавую машыну коштам 800 рублёў, якую арандатар адмаўляўся вяртаць.


Праваахоўнікі ўстанавілі, што два жыхары горада 26 і 29 гадоў заключылі здзелку паміж сабой: адзін узяў напракат веласіпед і... прадаў яго другому. Прычым, за 100 рублёў. Новы «гаспадар», у сваю чаргу, збыў яго на адным са сталічных рынкаў. Як паведамілі ў Цэнтральным РУУС г. Мінска, «веласіпедыстам» за іх учынак, які на юрыдычнай мове называецца махлярствам, пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, ці арышту, ці абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў, ці пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Прадавалі арандаваны веласіпед

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».