Вы тут

Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан


Афіцыйны візіт кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ва Узбекістан завяршыўся. У аэрапорт Прэзідэнт прыбыў з рэзідэнцыі ўзбекскага лідара «Кайнарсай». Аляксандр Лукашэнка стаў першым замежным кіраўніком дзяржавы, які наведаў асабістую рэзідэнцыю Шаўката Мірзіёева. Там прэзідэнты працягнулі перамовы ў нефармальных абставінах, а пасля — за рабочым сняданкам, дзе яны абменьваліся меркаваннямі больш за тры гадзіны.


Днём раней Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў правялі перамовы, па выніках якіх было падпісана 16 дакументаў. У той жа дзень кіраўнікі дзвюх дзяржаў адкрылі выстаўку беларускіх вытворцаў Made іn Belarus. Экспазіцыя расказвае пра развіццё такіх галін, як машынабудаўніцтва, транспарт, хімія і нафтахімія, будаўніцтва, сельская гаспадарка, ахова здароўя, навука, адукацыя, спорт і іншае. На выстаўцы прэзідэнты абмеркавалі з бізнесменамі магчымыя сумесныя праекты і далі адказным асобам даручэнні іх прапрацаваць. У прыватнасці, размова ішла пра пастаўку прадукцыі, арганізацыю зборачных і перапрацоўчых вытворчасцяў, стварэнне лагістычных цэнтраў. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў наведалі цырымонію адкрыцця новага вытворчага корпуса беларуска-ўзбекскага прадпрыемства «Амкадор-Агратэхмаш».

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.