Вы тут

Брытанец інсцэнаваў сваё выкраданне дзеля гулянкі


Мужчыну з брытанскага горада Блэкпул прысудзілі да 16 тыдняў турмы за інсцэніроўку ўласнага выкрадання дзеля п'янкі з сябрамі.


45-гадовы Лі Форд патэлефанаваў сваёй цяжарнай дзяўчыне Зоі Дойль і заявіў, што яго выкралі. Больш за тое, ён паведаміў ёй, што за яго патрабуюць выкуп у памеры 80 фунтаў стэрлінгаў (каля 230 рублёў). «Спачатку я думала, што ён прытвараецца. Але голас сапраўды здаваўся спалоханым. Былі чуваць мужчынскія галасы, яны крычалі, пагражалі пераламаць яму ногі і абліць кіпнем», — расказала Зоя.

У выніку дзяўчына перавяла суму на названы банкаўскі рахунак і звярнулася ў паліцыю. «Выкрадзенага» мужчыну амаль суткі шукалі з верталётам, на аперацыі выдаткавалі каля 30 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Знайсці Форда атрымалася дзякуючы камерам відэаназірання. На кадрах, выяўленых паліцыяй, ён быў зняты на выхадзе з крамы ў кампаніі сяброў і з бутэлькамі спіртнога.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.