Вы тут

Валога на падвячорак


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

падвячорак — ежа для спажывання паміж абедам і вячэрай;

тлум — шум, сумятня;

зрынаць — скідаць, звальваць уніз;

ва́дзіць (разм.) — шкодзіць, перашкаджаць;

валога (устарэл.) — поліўка з малака, разведзенага вадой;

дзядоўнік — зараснік дзядоў — пустазелля з калючым лісцем;

хоць касой касі — вельмі шмат нечага, у вялікай колькасці (беларускія сінонімы: як ігліцы ў бары, як насеяна; рускія адпаведнікі: видимо-невидимо, куры не клюют);

дзіву давацца — вельмі моцна з нечага дзівіцца, нечаму здзіўляцца (беларусы яшчэ скажуць: разяўляць рот, рабіць вялікія вочы; рускія: делать большие глаза).

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.