Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Чаркес»

«Культура», 21 верасня

Ці многа іарданскіх фільмаў вы ведаеце? Не, нават не так: ці ведаеце вы фільмы вытворчасці Іарданіі? Калі адказ адмоўны, ёсць шанц выправіць сітуацыю з дапамогай канала «Культура». Драма 2010 года расказвае пра падзеі нашмат ранейшага часу: 1900-ы, на асманскіх землях з'яўляецца ўсё больш чаркескіх эмігрантаў і, здаецца, адзінае, што можа прадухіліць крывавыя сутычкі — каханне юнака і дзяўчыны з дзвюх такіх розных культур...


«Голас. 60+»

АНТ, з 21 верасня

Адно з самых вядомых талент-шоу чакана дабралася да ўзроставай нішы — аўдыторыі сталага веку. Прэм'ера расійскай адаптацыі галандскага вакальнага тэлеконкурсу The Voіce Senіor, дарэчы, адбудзецца амаль адначасова з запускам арыгінальнага праекта. Настаўнікамі ў «пенсійным» голасе сталі вядомыя выканаўцы Леанід Агуцін, Валерый Меладзе, Пелагея і Леў Лешчанка, а ўдзел у папярэдніх праслухоўваннях сярод соцень іншых кандыдатаў узяў, напрыклад, беларускі спявак Аляксандр Саладуха (спойлер: яго не ўзялі).


«Чароўная Тамара»

TV1000, 20—23 верасня

Фільм зняты паводле комікса, у сваю чаргу заснаванага на класічным англійскім рамане, і расказвае пра журналістку Тамару, якая раней была не надта прывабная і даўганосая, аднак пасля пластычнай аперацыі стала надзвычайнай прыгажуняй. У новым вобразе дзяўчына вяртаецца ў родную вёску, дзе жывуць у асноўным летуценныя пісьменнікі і дзе заварваецца рамантычная каша, шчодра прыпраўленая рознымі гатункамі брытанскага гумару, ад тонкай іроніі да фарсу.


«Народжаная зоркай»

«Беларусь 3», з 18 верасня

Гераіня 12-серыйнай музычнай рэтра-меладрамы, зробленай у антуражы 50—60-х гадоў мінулага стагоддзя, — спявачка Клаўдзія Коваль, гэткі зборны вобраз, у якім угадваюцца рысы Эдзіты П'ехі, Аіды Вядзішчавай, Тамары Міянсаравай ды іншых папулярных артыстак таго часу. Як і многім з гэтых прататыпаў, польскай студэнтцы Клаўдзіі пашанцавала сустрэць свайго Пігмаліёна — кампазітара Паўла Шахоўскага, — аднак дзеля поспеху і славы давялося ахвяраваць асабістым шчасцем...


«Кантужаны, або Урокі плавання вольным стылем»

«МІР», 23 верасня

Плывец Арцём Савушкін пасля сур'ёзнай траўмы вымушаны пакінуць спорт. Ён вяртаецца на малую радзіму і бачыць у родным гарадку вялікія перамены: у Палацы спорту цяпер начны клуб, а на вуліцах стаяць падлеткі і гандлююць наркотыкамі. Арцём гатовы трэніраваць падлеткаў бясплатна, аднак басейн даўно належыць мясцоваму бізнесмену, і тады спартсмен пачынае сваю «акцыю пратэсту» і вучыць хлопцаў плаваць проста ў рацэ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».