Вы тут

«Беларусь 3» прадставіць гледачам новы музычны спецпраект


Наведаць усёй сям'ёй канцэрт класічнай музыкі і пры гэтым не перажываць, як будзе паводзіць сябе дзіця ў зале? Лёгка! 15 верасня тэлеканал «Беларусь 3» прадставіць гледачам новы музычны спецпраект «Класіка — гэта класна!», створаны сумесна Белтэлерадыёкампаніяй і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй.


Насамрэч цыкл забаўляльна-адукацыйных праграм для дзяцей «Класіка — гэта класна!» дырыжор Яўген Бушкоў прыдумаў яшчэ ў 2010 годзе. Канцэрты, на якіх аўтар выступаў яшчэ і ў якасці апавядальніка, атрымаліся насамрэч унікальныя, бо маленькіх слухачоў на іх не прымушалі слухаць класічную музыку, а ў лёгкай, даступнай і захапляльнай форме прапаноўвалі бліжэй пазнаёміцца з яе сакрэтамі. І вось сёлета ўпершыню ў самай вялікай студыі БТРК Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь і яго галоўны дырыжор — заслужаны артыст Расіі Яўген Бушкоў — запісалі для слухачоў ва ўзросце 3-10 гадоў творы з праграм «Класіка — гэта класна!». Пры гэтым дзеці прысутнічалі ў студыі зусім не ў якасці гасцей, а паўдзельнічалі ў выкананні некаторых кампазіцый, «агучваючы» герояў музычных твораў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Час для класікі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?