Вы тут

Усе затанчаць у карагодзе


У Гомель пачалі з'язджацца ўдзельнікі ІХ Міжнароднага фестывалю «Сожскі карагод». Ён праводзіцца раз на два гады і традыцыйна аб'яднаны з Днём горада.


Для ўдзелу ў трохдзённым харэаграфічным марафоне заявіліся больш 30 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Сербіі і Кітая. Конкурсная праграма запланавана на пятніцу і суботу, расказаў галоўны рэжысёр фестывалю Пётр СВЯРДЛОЎ:

— Фестываль абяцае стаць вельмі насычаным. Будуць ацэньвацца народна-сцэнічныя, эстрадныя, фальклорна-побытавыя танцы, сучасная харэаграфія, балетмайстарскія работы. Традыцыйна пройдзе і Міжнародны турнір па бальна-спартыўных танцах на Кубак Гомеля «Залатая Рысь».

Судзіць выступленне прафесіяналаў у розных намінацыях будзе міжнароднае журы, у якое ўвайшлі прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Малдовы і Украіны на чале з вядомым беларускім балетмайстрам Святланай Гуткоўскай.

Гамяльчане змогуць стаць гледачамі выступленняў славутых калектываў. Такіх, як Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, Нацыянальны акадэмічны ўкраінскі народны хор імя Р. Вяроўкі, ансамбль «Песняры», вядучыя салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.

Бронзавая скульптура дзяўчынкі-балерыны ў гэтыя дні будзе ўстаноўлена каля дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў Гомеля. У ролі мадэляў для скульптара Уладзіміра Андрыянава выступалі выхаванкі гэтай установы.

Абяцаюць, што сапраўды грандыёзным стане шоу на стадыёне «Цэнтральны». У пастаноўцы будзе задзейнічана каля 1800 чалавек. Юныя артысты дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, каледжа імя Н. Сакалоўскага, гарадскіх школ мастацтваў і ўніверсітэтаў праводзяць цяпер апошнія рэпетыцыі. Галоўны рэжысёр фестывалю Пётр Свярдлоў гаворыць, што ўдзельнікі цырымоніі адкрыцця паспрабуюць расказаць пра тое, як цяперашні час уздзейнічае на іх жыццё і на развіццё харэаграфічнага мастацтва.

Пасля конкурсу ўсе калектывы выступяць на вуліцах Гомеля, у тым ліку на адкрытых пляцоўках. Дарэчы, гамяльчанам будзе што паглядзець і акрамя танцаў. Каля двух дзясяткаў святочных пляцовак — гэта яшчэ і выстаўкі, інтэрактыўныя і фотазоны. Каля скульптуры Лодачніка на набярэжнай Сожа пройдзе гастранамічны фестываль.

У нядзелю, 16 верасня, ушануюць пераможцу «Сожскага карагода». Гран-пры, між тым, уяўляе сабой знак фестывалю, зроблены з каштоўных металаў. Пасля цырымоніі ўзнагароджвання адбудзецца гала-канцэрт пераможцаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота Ганны ПАШЧАНКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.