Вы тут

Шлюб на доўгую памяць, або як маладыя здзівілі сваіх гасцей


Моладзь сёння крэатыўная, скажуць многія. А на радасць нашу трэба дадаць, яна яшчэ і добрая.


Незвычайная рэгістрацыя шлюбу адбылася ў Целяханах, што ў Івацэвіцкім раёне, 28 ліпеня. Маладыя папярэдзілі сваіх гасцей, каб кветак ім не дарылі, а замест гэтага віншавалі дзіцячымі цацкамі.

Хтосьці з гасцей здзівіўся, хтосьці падумаў, што маладыя рыхтуюцца стаць бацькамі... Але Аляксандр Папека і Дзіяна Пушыла ўсіх супакоілі: сюрпрыз дабрачынны. Гасцей на ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу прыйшло многа, чалавек 50, і, віншуючы маладых, яны дарылі ім мячы, машынкі, лялек, наборы для пясочніцы, лега...

Гэтую гару цацак пасля вяселля ўручылі Пінскаму дому дзіцяці, чым расчулілі ўвесь персанал і парадавалі дзяцей.

Няхай гэты шчымлівы выпадак стане прыкладам для іншых маладых. А бацькам, якія выгадавалі такіх дзяцей, — нізкі паклон. Сям'я, якая пачынаецца з дабрыні і міласэрнасці, мае вялікі шанц пранесці каханне праз усё жыццё.

Валянціна БОБРЫК, г. Івацэвічы

Фота з архіва сям'і Папекаў

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.