Вы тут

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб фальшываманецтве


Завершана расследаванне крымінальнай справы аб фальшываманецтве, паведамілі ў Следчым камітэце.


62-гадовы мінчанін ажыццяўляў збыт падробленых грашовых купюр. Следствам было ўстаноўлена 16 эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачанага. З дапамогай камп'ютарнай тэхнікі ён вырабляў з сербскіх дынараў і зімбабвійскіх долараў «еўра», а потым збываў.

Усяго ў мужчыны выяўлена і канфіскавана 330 купюр розных валют, прадстаўленых у асноўным расійскімі рублямі і еўра. Пры гэтым дзве купюры наміналам па 1000 долараў Зімбабвэ не мелі прыкмет падробкі. Падробленыя грашовыя білеты выкарыстоўваліся абвінавачаным для аплаты пры набыцці садавіны, парфумерыі і іншых тавараў.

Канфіскаваныя праваахоўнікамі купюры былі накіраваныя на даследаванне ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. У прадстаўленых грашовых білетах даследавалася тэхналагічная, паліграфічная і фізіка-хімічная ахова. У выніку было ўстаноўлена супадзенне ўзораў з грашовымі знакамі Сербіі і Зімбабвэ. Таксама мадыфікацыі падвяргаліся расійскія рублі ўзору 1992 года — на іх мяняўся год выпуску.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Долары Зімбабвэ замест еўра...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?