Вы тут

Маёмасны падатак трэба заплаціць да 15 лістапада


Спецыялісты падатковага ведамства нагадваюць заможным беларусам аб гранічным тэрміне па аплаце маёмасных плацяжоў — зямельнага падатку, падатку на нерухомасць і арэнднай платы за зямлю. Крайні тэрмін аплаты збору — 15 лістапада. Тым, хто пратэрмінуе або забудзе ўнесці падатак, пагражаюць штраф і пеня. Тут парада нумар адзін ад падаткавікоў — аплаціць збор лепш адразу пасля атрымання дакументаў на рукі. Але бываюць складанейшыя выпадкі...


Калі па якой-небудзь прычыне не прыйшло паведамленне на выплату зямельнага падатку і збору на нерухомасць (напрыклад, згублена вамі), трэба звярнуцца ў падатковую па месцы знаходжання аб'екта нерухомасці, у тым ліку зямельнага ўчастка. Эксперты падатковай службы ўдакладняць суму падатку, якую трэба пералічыць у бюджэт. І яшчэ, паведамленне падатковай інспекцыі можна знайсці на старонцы «асабістага кабінета» на сайце падатковай альбо атрымаць па пошце.

Што будзе, калі не плаціць? Сумы падаткаў, якія не былі аплачаныя ў бюджэт добраахвотна, спаганяюцца ў прымусовым парадку праз суд з налічэннем пені за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі. За неаплату або няпоўную аплату накладаецца штраф у памеры 15 працэнтаў ад неаплачанай сумы падатку, але не менш за 0,5 базавай велічыні. Аплаціць падаткі можна праз АРІП, банк, пошту, сельскія (пасялковыя) Саветы, у падатковай інспекцыі і праз інтэрнэт-банкінг.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Маёмасны падатак лепш заплаціць своечасова

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.