Вы тут

Паром у Кораб'е


Калі б не было гэтай паромнай пераправы, то жыхарам Лунінецкага раёна прыйшлося б туга: каб трапіць на супрацьлеглы бераг, давялося б пераадольваць сто з гакам кіламетраў. Тое самае датычыцца і жыхароў суседняга — Столінскага раёна.


Вёска з французскай назвай Кораб'е — знакавы населены пункт для многіх тутэйшых і нетутэйшых аўтамабілістаў, матацыклістаў, веласіпедыстаў, фурманаў і пешых вандроўнікаў. Вёска ляжыць на правым беразе Прыпяці, і менавіта каля яе паром замяняе кавалак рэгіянальнай — кароткай і надзвычай важнай — дарогі, якая вядзе з Лунінца да Століна. Адзін з самых сучасных і надзейных паромаў працуе бездакорна, нібы швейцарскі гадзіннік. Своечасова, па раскладзе, адпраўляецца і праз дзесяць хвілін прычальвае на прыстань другога берага. Робіць у дзень па дзесяць рэйсаў у кожны бок, можа ўзяць на борт некалькі грузавікоў альбо дзясятак легкавікоў. Паром буксіруе транспартны катар.

Доўгі час паром у Кораб'і не дзейнічаў. На супрацьлеглы бок перапраўляліся на лодках. І толькі ў 2012-м дзякуючы дэпартаменту «Белаўтадар», а менавіта Лунінецкаму дарожна-рамонтна-будаўнічаму ўпраўленню № 101, пераправа, узведзеная па дзяржаўнай праграме развіцця Прыпяцкага Палесся, зноў запрацавала.

Цяпер паром, грузападымальнасць якога разлічана на 60 тон, абслугоўваюць дзве змены, па тры чалавекі ў кожнай — матарыст і два матросы. Мне давялося пазнаёміцца з камандай, у якой абавязкі матросаў ужо пяты год выконваюць Генадзь Цюшкевіч і Уладзімір Захаранка. А матарыст, ён жа і капітан-механік — Мікалай Шэўчык. Мікалай Пятровіч некалі працаваў боцманам на Далёкім Усходзе, а потым, у сталым узросце, вучыўся ў Гомельскім рачным вучылішчы кіраваць катарам. Нядаўна да выканання абавязкаў начальніка пераправы «Лунінец» прыступіў Яўген Рафаловіч, які перад гэтым працаваў энергетыкам у ДРБУ-101. Усе яны — начальнік, матарыст і два матросы — на адным з гэтых здымкаў.

Анатоль Кляшчук

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».