Вы тут

У Гродзенскай вобласці адбылося тры пажары з-за ўдараў маланкі


У Гродзенскай вобласці адбылося тры пажары з-за ўдараў маланкі, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Ноччу ў 1.49 навагрудскія ратавальнікі прынялі паведамленне аб пажары ў вёсцы Руда. Як расказала 80-гадовая гаспадыня, у гэтую ноч яна прачнулася ад удару маланкі, разбудзіла сына, і яны разам пакінулі дом. Крыху больш за паўгадзіны пайшло ў работнікаў МНС на барацьбу з полымем. У выніку пажару пашкоджаны сцены, знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме. Прыкладна ў гэты ж час гарэлі гаспадарчыя пабудовы ў вёсцы Пацавічы Іўеўскага раёна і ў вёсцы Намейкі Шчучынскага раёна. У хлявах знішчаны дахі, пашкоджаны сцены. У абодвух выпадках найбольш магчымая прычына пажару — праява сіл прыроды (удар маланкі).

У 3.26 ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у вёсцы Малькі Браслаўскага раёна. На месцы высветлілася, што ў выніку навальніцы і пападання разраду маланкі абрынулася кладка дома, разбіліся вокны, разбураны франтон, пашкоджана печ і маёмасць. Агню ў момант прыезду ратавальнікаў не назіралася. Пацярпелых не было. Жыллё непрыдатнае для далейшага пражывання, сям'я часова спынілася ў родных.

Па звестках МНС, з пачатку года ў зводках ратавальнікаў больш за
90 пажараў звязаны менавіта з праявай сіл прыроды.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Прычына пажараў — восеньскія навальніцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».