Вы тут

6 верасня БРСМ спаўняецца 16 гадоў


Актывісты Саюза моладзі адзначаць дзень нараджэння арганізацыі не словамі, а справамі.


У сталіцы сёння на Камсамольскім возеры з'явіцца першая адкрытая крэатыўная прастора «Беларусь — крыніца натхнення». Добраахвотнай працоўнай акцыяй Саюз моладзі на чале з лідарам арганізацыі Дзмітрыем Варанюком дасць старт новаму агульнарэспубліканскаму праекту «#ЗаДело!». Яго назва выбрана невыпадкова, паколькі ў ёй закладзены дваякі сэнс. Гэта ўласна і заклік заняцца канкрэтнымі справамі, і своеасаблівае пытанне наконт таго, што чапляе маладых людзей, на што б яны хацелі звярнуць увагу і што змяніць. «Зачапіла тое, што адбываецца вакол цябе? Навядзі парадак на малой радзіме: пачні з сябе, свайго двара, вуліцы, класа, рабочага месца». Падчас рэалізацыі працоўнага праекта плануецца добраўпарадкаваць валейбольную, футбольную і дзіцячую пляцоўкі.

Дзень нараджэння — выдатная нагода сустрэцца за салодкім сталом разам з выхаванцамі аднаго са сталічных дзіцячых дамоў і ўручыць ім да новага навучальнага года падарункі ад Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ у рамках дабрачыннай акцыі «У Саюз з сябрамі».

Па калена ў гразі, але азартна, крута і весела... Так незвычайна прапануе адзначыць свята навучэнскай і працоўнай моладзі Зэльвенская раённая арганізацыя БРСМ. Трэба будзе прадэманстраваць фізічную форму і праявіць вынослівасць у турніры па балотным валейболе на беразе ракі Зэльвянкі. Гэта набіраючы папулярнасць від спорту і актыўнага адпачынку.

А валанцёры БРСМ з «Добрага Сэрца» з усёй Гомельшчыны падчас абласнога этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» ўжо зрабілі свой працоўны ўнёсак да свята — літаральна напярэдадні дапамаглі з добраўпарадкаваннем тэрыторыі храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў Гомелі.

Аб'ектам жа клопату валанцёраў Магілёўшчыны ў рамках абласнога маладзёжнага праекта «Добрыя справы табе, мая малая радзіма!» стала крыніца ў вёсцы Галынец. Актывісты БРСМ напярэдадні дня нараджэння сваёй арганізацыі добраўпарадкавалі месца для зручнага забору вады і ўладкавалі зону адпачынку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Святу — новы працоўны пачын

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.