Вы тут

«Млын моды» прадставіць беларускага дызайнера на выставе тэкстылю ў Парыжы


Малады беларускі дызайнер Таня Тур  возьме ўдзел у найбуйнейшай міжнароднай тэкстыльнай выставе “Who's Next”, якая пройдзе ў Парыжы  з 7 па 10 верасня.


 "Who's Next” — важная ў свеце высокай моды падзея, яна праходзіць разам з “Premiere Classe” — вядучай выставай аксэсуараў. Штосезонны салон (а ён збіраецца двойчы на ​​год — у студзені і верасні) фарміруе модныя тэндэнцыі ў fashion-індустрыі: перавагу той ці іншай каляровай гамы, варыянты крою, выбар тканіны, агульны стыль, дызайнерскія інавацыі. Вытворцы адзення з усяго свету дэманструюць шырокай публіцы свае калекцыі новага сезону, элітныя вячэрнія строі і модныя аксэсуары.

Таня Тур неаднаразова ўдзельнічала ў Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе моды і фота “Млын моды”, станавілася яго прызёрам і пераможцам. Вясной бягучага года сумесна з камандай “Млына моды” ўдзельнічала у Фестывалі славянскай моды ў Парыжы і стала яго пераможцам. Галоўным прызам за перамогу быў бясплатны ўдзел у міжнароднай тэкстыльнай выставе “Who's Next” і магчымасць прадставіць сваю калекцыю “Еду ды Таткi”.

“Еду ды Таткі” — вельмі асабістая гісторыя, прысвечаная дому і дзіцячым успамінам. Галоўнае месца ў ёй адводзіцца беларускаму лёну і натуральным тканінам. Упрыгожвае калекцыю вышыўка ручной работы і самабытныя аксэсуары ад брэнда “Murava ceramics” — аўтарскія ўпрыгожванні з глазураванай керамікі  — і капялюшы ад Марыны Духан. Калекцыя не пазбаўлена іроніі, яна “населена” героямі і персанажамі, якія запрашаюць акунуцца ў казку.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».