Вы тут

"Фотавеламарафон" арганізуе 8 верасня ў рамках святкавання Дня горада БДУ


Удзельнікамі спартыўна-забаўляльнай падзеі стануць больш за 50 прадстаўнікоў універсітэта. Старт заезду будзе дадзены ў 13.00 у парку імя М. Паўлава (вул. Любімава, 7) А фінішуюць ўдзельнікі ў скверы каля факультэта журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская, 9).


“Фотовеломарафон” з'яўляецца унікальным праектам, які не мае аналагаў сярод беларускіх ВНУ. Удзельнікі спартыўнага мерапрыемства атрымаюць магчымасць сумясціць актыўны лад жыцця з творчасцю. Веламарафонцам неабходна праехаць зададзены маршрут і выканаць фотозаданне на кожнай з пазначаных на карце кропак. Тут спартсмены змогуць праявіць сваю крэатыўнасць і захаваць незвычайныя кадры на тэмы, якія тычацца гісторыі і славутасцяў Маскоўскага раёна сталіцы. Усяго на маршруце пазначана 12 такіх кропак.

Пераможцам стане той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках судзейства журы. Аўтараў найлепшых работ узнагародзяць граматамі і памятнымі прызамі 9 верасня на факультэце журналістыкі БДУ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і Студэнцкі саюз БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.