Вы тут

Падрыхтоўка да Еўрапейскіх гульняў ідзе вельмі добра


Аб гэтым журналістам заявіў прэзідэнт Еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў Янэз Качыянчыч па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.


Паводле яго слоў, кіраўнік беларускай дзяржавы не па чутках ведае аб спорце і выдатна ў ім разбіраецца. "Мая мэта заключалася ў тым, каб распавесці яму пра працэс падрыхтоўкі да Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца менш чым праз 10 месяцаў. На мой погляд, падрыхтоўка арганізавана вельмі добра, сітуацыя ў цэлым вельмі радасная. Мы лічым, што Беларусь зможа правесці выдатныя гульні", – падкрэсліў прэзідэнт Еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў.

"Я таксама хацеў бы скарыстацца магчымасцю і падзякаваць ўраду Рэспублікі Беларусь і яе лідарам за ўвядзенне бязвізавага рэжыму для гасцей дадзенага мерапрыемства, у прынцыпе для ўсіх – не толькі спартсменаў і гледачоў, а для ўсіх, хто хацеў бы прыехаць сюды і адкрыць для сябе Рэспубліку Беларусь. Спадзяюся, што вы, беларусы, зможаце скарыстацца гэтай выдатнай магчымасцю для таго, каб паказаць усяму свету, што ж такое сучасная і квітнеючая Беларусь", – сказаў Янэз Качыянчыч.

Падчас самой сустрэчы беларускі лідар адзначыў, што ў нашай краіне нямала зрабілі для паспяховага правядзення Еўрапейскіх гульняў, аднак нейкія недапрацоўкі напэўна прысутнічаюць – іх і папрасіў агучыць кіраўнік дзяржавы.

Янэз Качыянчыч распавёў журналістам, што ў бліжэйшыя 10 месяцаў арганізацыйнаму камітэту трэба ўрэгуляваць невялікія тэхнічныя пытанні, тады як усе астатнія ўжо былі вырашаны.

Даведка

Янэз Качыянчыч нарадзіўся 20 кастрычніка 1941 года ў Любляне, Славенія. Адукацыя вышэйшая, скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Любляны ў 1965 годзе, доктар юрыдычных навук.

Палітычную кар'еру пачынаў у сярэдзіне шасцідзесятых гадоў у якасці старшыні Цэнтральнага камітэта Саюза Моладзі Славеніі, а пазней – Югаславіі. Займаў пасаду міністра ўрада, узначальваў Славенскую нацыянальную авіякампанію Adria Airways, а таксама быў членам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Славенія.

Спартыўная кар'ера ў Янэза Качыянчыча звязана з лыжамі: ён узначальваў лыжную асацыяцыю Славенію, а потым Югаславіі, быў членам Рады Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту, пасля чаго стаў яе віцэ-прэзідэнтам. Да 2014 года быў прэзідэнтам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Славеніі.

З 2005 года ён з'яўляецца членам Выканкама Еўрапейскіх Алімпійскіх камітэтаў, а з 2017 года ўзначальвае арганізацыю.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?