Вы тут

Сёння тэмпература паветра павысіцца да плюс 22—27 градусаў


У першыя дні верасня тэмпературны фон на 3—6 градусаў перавышае кліматычную норму і характэрны для сярэдзіны ліпеня.

Сёння ў другой палове дня, пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра павысіцца да плюс 22 — плюс 27 градусаў. Па паўднёвым усходзе паветра днём прагрэецца да 30 цяпла, перадаюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У сераду ўмовы надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплым паветры, якое паступіла да нас з усходу Украіны. На заходняй частцы краіны адаб'ецца ўплыў маларухомага атмасфернага фронту, таму месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 16 градусаў, удзень будзе не менш за 21—28 цяпла.

Сухое і досыць цёплае надвор'е абяцаюць сіноптыкі і ў чацвер. Наша краіна ў асноўным апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Толькі ўначы і раніцай у крайніх заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей яшчэ будзе адбівацца ўплыў франтальнага падзелу, там месцамі пройдуць невялікія дажджы. Раніцай у асобных раёнах краіны магчымы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 цяпла, а днём будзе ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, не зменіцца характар надвор'я і ў канцы тыдня. Чакаецца павышаны тэмпературны рэжым, будзе мала дажджоў. Пры слабым ветры ў начныя і ранішнія гадзіны ў нізінах і паблізу вадаёмаў могуць узнікаць непрацяглыя туманы. Тэмпература паветра ўначы ў пятніцу складзе 10—16 цяпла, месцамі крыху яна будзе ніжэйшая — толькі плюс 7—9 градусаў. У другой палове дня будзе 21—28 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цёпла і суха

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».