Вы тут

Віншаванні і падарункі вучням ад кіраўнікоў парламента


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч пабываў на ўрачыстай лінейцы ў магілёўскай гімназіі № 3. Гэта адна з найстарэйшых устаноў адукацыі горада з вялікімі і даўнімі традыцыямі. З яе сцен выйшлі сусветна вядомыя людзі — мастак Павел Масленікаў, акадэмік і даследчык Арктыкі Ота Шміт, прафесар медыцыны Ерафей Касценіч. Гімназія і зараз трымае высокія пазіцыі, тут вучыцца шмат пераможцаў рознага ўзроўню алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў.


— У краіне робіцца ўсё для таго, каб стварыць камфортныя ўмовы для рэалізацыі магчымасцяў падрастаючага пакалення, — адзначыў у сваёй віншавальнай прамове Міхаіл Мясніковіч. — Толькі разам мясцовая ўлада, школа, сям'я здольныя вырашыць пытанні выхавання годных грамадзян сваёй краіны.

Ад Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч перадаў дырэктару гімназіі сертыфікат на інтэрактыўную дошку.

— Той прыўзняты і ўзнёслы настрой, які пануе на такога роду мерапрыемствах, заўсёды кранае, — падзяліўся эмоцыямі Міхаіл Мясніковіч. — Прымяраеш гэта ўсё на сваё жыццё, на свой лёс. Гэта вельмі добрыя хваляванні. Я планаваў на Дзень ведаў быць у сваёй роднай школе на малой радзіме ў Снове. Але ў сувязі з тым, што ў Магілёве 10—12 кастрычніка запланавана правядзенне V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і трэба сачыць за падрыхтоўкай яго знакавых аб'ектаў, я прыехаў сюды. А ў сваю школу накіраваў тэлеграму з віншаваннямі з Днём ведаў.

Спікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка Дзень ведаў сустрэў у сваёй выбарчай акрузе — Докшыцкім раёне. Сярэдняя школа ў гарадскім пасёлку Бягомль 1 верасня адчыніла свае дзверы амаль для 400 вучняў, 39 з якіх — першакласнікі.

З пажаданнямі, каб школа для кожнага вучня стала другім домам, выступіў Уладзімір Андрэйчанка. Ён адзначыў, што ў Беларусі вельмі шмат робіцца для развіцця адукацыі, а сама адукацыя — гэта адзін з найгалоўнейшых прыярытэтаў у развіцці грамадства.

— У нашай краіне створаны ўсе належныя ўмовы для атрымання якаснай і даступнай адукацыі, — перадае словы Уладзіміра Андрэйчанкі карэспандэнт «Родных вытокаў». — Ваша школа — гэта ваша малая радзіма, дабрабыт якой залежыць толькі ад вас. Любіце школу, цаніце працу настаўнікаў, з радасцю спасцігайце новыя веды, якія ў будучыні дапамогуць знайсці кожнаму сваё месца.

Ад Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прэзентаваў вучням інтэрактыўную панэль.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Добры пачатак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».