Вы тут

Мірскі замак шукае лепшых дызайнераў


Каб уваходны білет стаў сувенірам на памяць, замкавы комплекс «Мір» запрашае ўсіх паўналетніх ахвотных паўдзельнічаць у арыгінальным конкурсе па стварэнні ўнікальнага пропуску ў музей.


Найлепшы творца атрымае галоўную ўзнагароду — 1000 беларускіх рублёў ад рэстарана беларускай кухні «Княжацкі двор», а той, каму дастанецца прыз глядацкіх сімпатый, — бібліятэку друкаваных выданняў музея.

Больш за тое, пакуль удзельнікі конкурсу будуць варажыць над дызайнам білета, яны змогуць літаральна ўвесь верасень правесці ў замку, збіраючы матэрыял. Вандраваць па залах комплексу і бясплатна фатаграфаваць інтэр'еры і музейныя экспанаты пастаяннай экспазіцыі. Каб прыняць удзел у творчым спаборніцтве, трэба знайсці на сайце музея анкету, запоўніць яе і з 1 па 30 верасня даслаць на адрас: Linzamok@gmail.com з паметкай «Конкурс «Дызайн уваходнага білета-2018». Сюды ж да 30 верасня можна накіроўваць і створаныя работы.

Ацэньваць творчасць з 1 па 15 кастрычніка будзе кампетэнтнае журы: вядомыя беларускія дызайнеры, фотамастакі і прадстаўнікі PR-супольнасці. Вызначаць каштоўнасць дасланай работы будуць па арыгінальнасці графічнага, дызайнерскага або канструкцыйнага рашэння, якое падштурхне чалавека захаваць білет на памяць пра наведванне комплексу.

Дарэчы, дызайнерскія білеты-пераможцы стануць сапраўдным пропускам на ўваход у музей. Іх будуць выдаваць у касах Мірскага замка наступныя пяць гадоў.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Білет у музей — за 1000 рублёў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».