Вы тут

Стартуе новы сезон для мінскіх «Цмокаў»


Адкрыццё сезону мінчане правялі ярка, згуляўшы дабрачынны матч. Каманды «Бэтмэнаў» і «Супермэнаў» прадставілі зоркі айчыннага баскетбола і шоу-бізнэсу. Пад вясёлае судзейства не толькі прафесійных суддзяў, але і Віталя Карпанава, які ў нядзельны вечар выступіў у новым для сябе амплуа, каманды правялі тры чвэрці.


У перапынках матча-адкрыцця былі прадстаўлены склады прафесійных каманд. Нагадаем, структура клуба сёння складаецца з 4 каманд: «Цмокі-Мінск» -2, рэзервовы склад, асноўная і жаночая дружыны.

«Цмокі-Мінск» -2 - гэта маладзёжная каманда, у якой выступаюць хлопцы да 20 гадоў. У гэтым сезоне яны будуць выступаць у Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лізе і нацыянальным чэмпіянаце.

Склад: Вадзім Траццяк, Станіслаў Ульянка, Аляксей Кавалеўскі, Мікіта Солган, Віталь Лебедзеў, Цімур Друкаў, Ілля Паланевіч, Аляксей Навойчык, Мікіта Лагун, Герман Плотнікаў, Уладзіслаў Швакель, Вадзім Стубеда, Арцём Шкуратаў, Мікіта Гадун.

Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» у новым сезоне выступіць у чэмпіянаце Беларусі.

Склад:

Максім Лютыч, Глеб Пагрэбіцкі, Кірыл Чумакоў, Данііл Барысевіч, Цімафей Еўсіевіч, Іван Аладка, Дзмітрый Рослікаў, Максім Каратцоў, Уладзіслаў Блізнюк, Андрэй Рагазенка, Андрэй Стаброўскі, Максім Сазонаў, Антон Вашкевіч.

Жаночая каманда акрамя нацыянальнага першынства ў сезоне 2018/2019 згуляе ў Усходне-Еўрапейскай лізе і жаночым Еўракубку.

Склад:

Яна Макуца, Вікторыя Гаспер, Ганна Лапо, Аляксандра Шаўчэнка, Кацярына Карчэўская, Таццяна Ярмоліч, Ала Мураўская, Кацярына Рыбалка, Ксенія Вабішчэвіч, Карына Балдуева, Рэйчал Церыёт, Яўгенія Сцяпанава, Ленка Бартакова, Анастасія Сушчык.

Галоўны трэнер - Андрэй Вавлеў.

Галоўная мужчынская каманда «Цмокаў» пачне новы сезон матчамі Лігі чэмпіёнаў. Выязная гульня супраць польскай «Торуні» адбудзецца 20 верасня. Сустрэча ў адказ у Мінску 22 верасня.

Склад:

Аляксандр Семянюк, Мікіта Мешчаракоў, Дзмітрый Паляшчук, Ды Джэй Шэлтан, Аляксей Трасцянецкі, Віталь Лютыч, Аляксандр Кудраўцаў, Кірыл Сітнік, Сяргей Вабішчэвіч, Стэфан Мудзі, Дарын Говенс, Зісіс Сарыкапулас.

Галоўны трэнер - Аляксандр Круцікаў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?