Вы тут

Цікавыя навіны з-за мяжы


Аўстралійка Джэсіка О'Ніл расказала аб рабоце «прафесійным абдымальнікам»

Пра гэта піша The Sun.


Жыхарка штата Квінсленд пачала незвычайную кар'еру паўгода таму і з таго часу атрымлівае па 1516 аўстралійскіх долараў штотыдзень. Да гэтага О'Ніл працавала масажыстам і псіхолагам ва ўласнай студыі. Паводле яе слоў, гадзіна абдымкаў, якая каштуе 81 аўстралійскі долар, дапамагае адзінокім людзям і тым, хто пакутуе ад дэпрэсіі, адчуць сябе любімымі і патрэбнымі. Таксама яна гатовая правесці псіхатэрапеўтычную сесію з абдымкамі за 111 долараў і «сяброўскую сустрэчу» з кавай і абдымкамі за 152 долары. «Я заўсёды любіла людзей і любіла абдымацца. Гэта частка маёй натуры і маё прызначэнне. Мая мама была такой жа, і яе абдымкі заўсёды рабілі свет вакол лепшым», — растлумачыла О'Ніл. Яна прызналася, што ідэя прыйшла да яе, калі яна абдымала сваіх кліентаў перад псіхатэрапеўтычнай сесіяй, і гэта дапамагала ім раскрывацца і змагацца з трывожнасцю.

Паводле слоў 35-гадовай жанчыны, муж не супраць яе работы, нягледзячы на тое, што большасць яе кліентаў — мужчыны. За час працы ў яе пару разоў узнікалі «нязручныя сітуацыі», але, як правіла, кліенты трымаюць сябе ў руках. Перад пачаткам гадзіны абдымкаў яна медыціруе разам з кліентам і пытае яго, чаму ён вырашыў да яе звярнуцца.


Нявеста з Канады адмяніла вяселле з-за адмовы гасцей скінуцца па 1,5 тысячы долараў

Паведаміла выданне The Mіrror.

Канадка па імені С'юзен некалькі гадоў планавала вяселле мары, каб «пабыць Кардаш'ян хоць бы адзін дзень», пра што напісала ў сваім Facebook. Дзеля гэтага яна і яе жаніх доўга адкладалі грошы і сабралі 15 тысяч долараў. Аднак сума падалася дзяўчыне недастатковай для арганізацыі імпрэзы. Вяселле яе мары каштавала 60 тысяч. Таму яна папрасіла ўсіх запрошаных падарыць ёй па 1,5 тысячы долараў, каб акупіць цырымонію.

Большасць гасцей адмовіліся выканаць яе просьбу, і С'юзен за чатыры дні да прызначанай даты абвясціла аб адмене імпрэзы. Таксама яна паведаміла, што развіталася з жаніхом, які называў яе планы вар'яцкімі і прапаноўваў правесці сціплую цырымонію, і пасварылася з усімі сяброўкамі, якія прасілі яе прытрымлівацца бюджэту. Вярнуць грошы С'юзен адмовілася, растлумачыўшы, што гэта кампенсацыя за яе пакуты.

Наступныя два месяцы дзяўчына плануе правесці ў падарожжах па Паўднёвай Амерыцы, «вывучаючы сваю душу і пазбаўляючыся ад таксічнай энергіі маіх сяброў і сям'і, якім, як я думала, магу давяраць». Яна выдаліла сваю старонку ў сацыяльнай сетцы, каб не кантактаваць з «людзьмі, якія ёй здрадзілі».


У карэйца ўкралі скутар, на якім ён праехаў 37 краін

Пра гэта паведамляе выданне The Manchester Evenіng News.

Карэец Юн Гу Ро адправіўся на скутары ў кругасветнае падарожжа, праехаў дзясяткі тысяч кіламетраў і пазбавіўся свайго транспартнага сродку ў Вялікабрытаніі. За год і два месяцы 43-гадовы Юн наведаў 37 краін і праехаў 64 тысячы кіламетраў на скутары Honda PCX125. Ён прызнаўся, што заўсёды марыў падарожнічаць па свеце і даўно хацеў пабываць у Вялікабрытаніі. Тым не менш менавіта ў Манчэстэры яго падарожжы маглі скончыцца: у сацыяльных сетках ён паведаміў, што яго скутар укралі. У багажніку ляжалі ўсе рэчы Юна, акрамя камеры, пашпарта і планшэта.

Жыхары горада вырашылі дапамагчы карэйцу. Уладальнік мотамагазіна Лі Хіндл, у якога Юн напярэдадні знікнення памяняў масла, пачаў збор грошай, каб купіць падарожніку новы мапед. Паводле яго слоў, засмучаны Юн не ведаў, што рабіць, і спрабаваў звязацца з карэйскай паліцыяй. За два дні байкерам удалося сабраць больш за тры тысячы фунтаў на адной фандрайзінгавай (па зборы сродкаў) платформе, таксама ўвесь гэты час Хіндл і яго сябры кармілі Юна і плацілі за яго жыллё.

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».