Вы тут

«Белнафтахім»: Неабходна знівеліраваць падатковы манеўр Расіі для Беларусі


Такое меркаванне выказаў старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Рыбакоў пасля нарады ў Прэзідэнта:

На здымку: Андрэй Рыбакоў, Віктар Каранкевіч, Максім Ермаловіч.

– Асноўны акцэнт кіраўнік дзяржавы ўдзяліў развіццю нафтахімічнай галіны і наступнаму перадзелу з прычыны будучага падатковага манеўру Расійскай Федэрацыі. Гэта становіцца асабліва актуальным для нашай краіны, таму асноўныя намаганні, акрамя традыцыйных інвестыцыйных праектаў, нафтаперапрацоўкі, мы накіруем на актуалізацыю нашых інвестпраграм па кожным хімічным прадпрыемстве.

Нагадаю, Расійская Федэрацыя прыняла рашэнне аб паэтапным зніжэнні пошлін на вываз нафты і павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў. Адпаведна, для беларускага боку гэта азначае, што будзе паэтапна павышацца кошт на нафту, якая ідзе на нашы заводы для перапрацоўкі.

Што мы будзем прадпрымаць? Адпрацоўваем, у тым ліку з Расійскай Федэрацыяй, розныя напрамкі. Цяпер рана пра гэта казаць, я думаю, калі больш канкрэтна будзе бачная карцінка, гэта будзе даведзена. Наша мэта – цалкам знівеліраваць дадзены падатковы манеўр для Беларусі. Яшчэ адна мэта – каб нашы арганізацыі, нашы суб'екты гаспадарання працавалі ў аналагічных умовах з Расіяй.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».