Вы тут

Што зменіцца ў Беларусі 1 верасня


Будзе падрыхтаваны праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця

Да 1 верасня праект прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 год накіруюць у Адміністрацыю прэзідэнта. Увесь пакет прагнозных дакументаў быў дэталёва разгледжаны і ў цэлым адобраны на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна. 

- Усе ўзнятыя пытанні былі адпрацаваны зацікаўленымі дзяржорганамі, сёння ў асноўным дасягнута разуменне па ключавых пытаннях, - паведаміў раней прэм'ер-міністр Сяргей Румас.


Вырастуць зарплаты бюджэтнікаў

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

У Беларусі з 1 верасня павышаюцца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам.

Так, педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20%. Даплаты ўрачоў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20% і 13% адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100%.


МТС, velcom і Белтэлекам павысяць тарыфы

МТС інфармуе абанентаў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі да 2,9% да ўзроўню бягучых тарыфаў з 1 верасня 2018 года. Зменіцца кошт асноўных паслуг электрасувязі і некаторых дадатковых паслуг. Тарыфы на фіксаваную сувязь і роўмінг застануцца без зменаў. Павышэнне абумоўлена развіццём інфраструктуры і ўкараненнем новых тэхналагічных рашэнняў у мэтах павышэння якасці паслуг. Інфармацыя пра новыя тарыфы для фізічных і юрыдычных асоб размешчана на афіцыйным сайце кампаніі МТС.

velcom таксама змяніў тарыфы на некаторыя паслугі мабільнай сувязі з 1 верасня. - Памер абаненцкіх плат, адначасовых узносаў, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары абанентаў Рэспублікі Беларусь, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту, SMS, MMS, спецыяльных і дадатковых паслуг для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца не больш як на 2,9%, - паведамілі ў кампаніі.

1 верасня Белтэлекам павысіць кошт паслуг доступу ў інтэрнэт, некаторых пакетаў паслуг электрасувязі, а таксама кошт паслуг відэаканферэнцыі. - Павышэнне тарыфаў не закране рэгуляваных паслуг мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, міжнароднай тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання, паслуг хостынгу і інш, - растлумачылі ў Белтэлекаме. C абноўленымі тарыфамі кампаніі можна азнаёміцца тут.


Будзе даступная перадача персанальных даных не занятых у эканоміцы

З 1 верасня на Адзіным партале электронных паслуг будзе даступная перадача персанальных даных для фарміравання базы працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы. Паслугай змогуць скарыстацца дзяржорганы і іншыя арганізацыі (міністэрствы, "Белдзяржстрах", творчыя саюзы, прыватныя ўстановы адукацыі, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, іншыя дзяржорганы).

Прадастаўленне з дапамогай ААІС доступу да гэтай базе пачнецца з 1 снежня. Спажыўцы паслугі па прадастаўленні доступу да базы дадзеных не занятых у эканоміцы - мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, гар-, рай-, сель- і пасялковыя выканкамы, адміністрацыі раёнаў у гарадах).


Падаражэюць цыгарэты

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Сярод цыгарэт ТАА "Тытунь-інвест" на 3 капейкі падаражэе "Карона слім", на 2 капейкі паднімуцца ў цане "Карона стыль", "Карона эліт", "Карона Super Slims", "Карона блакітная Super Slims". Цыгарэты LD Club Lounge, LD Club Lounge Blanche, LD Impulse Compact, Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure, Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy стануць даражэй на 5 капеек. Таксама на 5 капеек з 1 верасня падымаюцца цэны на Camel Filters, Camel Orange, Camel Blue, Camel Silver.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.


Знізяцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Як паведамілі на сайце ўрада, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана са $135,4 да $130 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $74,4 да $71,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $40,6 да $39 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $39 за 1 т (была $40,6). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.