Вы тут

Сурыкаў: Падыходы паслоў – справа кожнага, галоўнае, каб быў вынік


Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі  у размове з журналістамі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.


На пытанне аб тым, як ён ацэньвае сваю працу і з якім настроем вяртаецца дадому, Аляксандр Сурыкаў адказаў наступным чынам: "Ну з якім настроем вяртаюцца на радзіму, гэта значыць, дадому? Ну вядома, з добрым. З якім настроем пакідаюць месца доўгай працы, а працую я тут 12 з паловай гадоў? Вядома, з пачуццём суму аб тым, што цяпер буду пазбаўлены гэтага грамадства. Я лічу, што мы нармальна ўзаемадзейнічалі з беларускім грамадствам, з народам і кіраўніцтвам Беларусі".

Аляксандр Сурыкаў дадаў, што з-за ўзросту і стажу працы (парадку 60 гадоў) ён нарэшце зможа заняцца ўнукамі і іншымі справамі.

Што тычыцца прызначэння новага расійскага пасла ў Беларусі, то дыпламат падкрэсліў: пераемнасць ва ўзаемаадносінах паміж дзвюма дзяржавамі захаваецца. "І паслы, напэўна, я так разумею, павінны гэта падтрымліваць. Самі падыходы да працы – унутрыапаратныя і гэтак далей, канкрэтныя і больш канкрэтныя – гэта справа кожнага кіраўніка, я не бяруся судзіць. Важна, каб быў вынік – гэта далейшае збліжэнне нашых брацкіх краін. Вось, на што трэба працаваць", – сказаў ён.

На думку пасла, вынік – гэта не толькі эканамічная частка. Эканоміка – гэта фундамент для выбудоўвання выніку, акрамя таго, ёсць каласальная колькасць працы – культурнай, спартыўнай і іншай – якая на гэтым падмурку выбудоўваецца.

Выказаўся ён і з нагоды магчымых шкадаванняў ад нязробленай працы. "Вы ведаеце, у кожнага кіраўніка, у тым ліку і ў паслоў, калі яны заканчваюць сваю працу на гэтай пасадзе, заўсёды ёсць шкадаванне, што чагосьці не дарабіў. Але гэта зусім не значыць, што трэба плакаць ад гэтага. Недарабіў – значыць, іншы даробіць, толькі і ўсяго", – адзначыў ён.

На пытанне аб тым, калі чакаецца прыезд новага пасла, Аляксандр Сурыкаў адказаў жартаўліва: "Вось гэта ў яго і спытаеце, калі ён прыедзе".

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».