Вы тут

Чым збі­ра­юц­ца здзіў­ляць ар­га­ні­за­та­ры Фес­ты­ва­лю на­ву­кі?


Пра­вес­ці ра­зам на­ву­ко­вы ўік-энд за­пра­шае мін­чан Са­вет ма­ла­дых ву­чо­ных На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук. 8 ве­рас­ня ў рам­ках свят­ка­ван­ня Дня го­ра­да ў Цэнт­раль­ным ба­та­ніч­ным са­дзе ўпер­шы­ню прой­дзе Фес­ты­валь на­ву­кі.


— На­ву­ка мо­жа быць ня­сум­най, яна мо­жа за­ха­піць і доў­га не ад­пус­каць — ме­на­ві­та гэ­та мы і збі­ра­ем­ся да­ка­заць, — рас­ка­заў адзін з ар­га­ні­за­та­раў уні­каль­на­га для на­шай кра­і­ны ме­ра­пры­ем­ства на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Аб'­яд­на­на­га ін­сты­ту­та ма­шы­на­бу­да­ван­ня НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр ЗАЙ­ЦАЎ. — Нам ха­це­ла­ся б, каб ча­ла­век, які вый­дзе з фес­ты­ва­лю, по­тым яшчэ доў­га "гуг­ліў" у ін­тэр­нэ­це ін­фар­ма­цыю, якая яго за­ці­ка­ві­ла, і за­ста­ваў­ся пры­вя­за­ным да та­го, што ён па­чуў. Фар­мат ме­ра­пры­ем­ства раз­лі­ча­ны на сем'і з дзець­мі лю­бо­га ўзрос­ту. Га­лоў­ны наш прын­цып — рас­каз­ваць пра скла­да­ныя рэ­чы мак­сі­маль­на прос­та! І не толь­кі рас­каз­ваць, але і па­каз­ваць...

Фес­ты­валь на­ву­кі раз­мес­ціц­ца на 11 пля­цоў­ках, раз­лі­ча­ных на на­вед­валь­ні­каў з са­мы­мі роз­ны­мі ін­та­рэ­са­мі.

"Страх як асноў­ны аб­ме­жа­валь­нік раз­віц­ця", "Як шум кі­руе на­мі і што з гэ­тым ра­біць?", "Як не па­мы­ліц­ца ў эпо­ху пост­праў­ды?", "Ней­рон­ны парт­рэт ча­ла­ве­ча­га ро­зу­му", "Ча­му кі­ты ака­за­лі­ся пар­на­ка­пыт­ны­мі?" — пра ўсё гэ­та мож­на бу­дзе да­ве­дац­ца ў лек­цый­най зо­не фес­ты­ва­лю. Тут бу­дуць пра­хо­дзіць як бло­кі лек­цый (ча­ты­ры мі­ні-лек­цыі па 15 хві­лін), так і вы­ступ­лен­ні пра­цяг­лас­цю да 45 хві­лін. Пры ад­бо­ры тэм і вы­сту­поў­цаў ар­га­ні­за­та­ры ста­ра­лі­ся пры­трым­лі­вац­ца двух кры­тэ­ры­яў: да­ступ­насць вы­кла­дан­ня ма­тэ­ры­я­лу і тэ­ма, якая змо­жа за­ці­ка­віць усіх. Та­му ся­род лек­та­раў бу­дуць не толь­кі сур'­ёз­ныя ву­чо­ныя, але і па­пу­ля­ры­за­та­ры на­ву­кі, на­прык­лад са­мы вя­до­мы ў ін­тэр­нэ­це на сён­няш­ні дзень па­пу­ля­ры­за­тар кос­ма­су Зя­лё­ны кот.

Да­рэ­чы, у пер­шай па­ло­ве ве­рас­ня ў Мін­ску бу­дзе пра­хо­дзіць Між­на­род­ны кас­міч­ны кан­грэс. І кос­ма­су на Фес­ты­ва­лі на­ву­кі бу­дзе пры­све­ча­на асоб­ная зо­на. Тут мож­на бу­дзе па­чуць пра за­гад­кі Чыр­во­най пла­не­ты, но­вае аб­ліч­ча ста­рых пла­нет, пра тое, ка­лі ж з'я­віц­ца го­рад на Мар­се. Акра­мя вы­стаў­кі кас­міч­ных экс­па­на­таў, вы­ступ­лен­няў на­ву­коў­цаў-аст­ра­но­маў і бло­ге­раў, у гэ­тай зо­не ад­бу­дзец­ца су­стрэ­ча з са­праўд­ны­мі кас­ма­на­ўта­мі. Тыя рас­ка­жуць аб зна­хо­джан­ні на Між­на­род­най кас­міч­най стан­цыі, пра свае ўра­жан­ні ад бес­па­вет­ра­най пра­сто­ры і ад­ка­жуць на пы­тан­ні гас­цей пад­час прэс-кан­фе­рэн­цыі.

У за­баў­ляль­най зо­не бу­дуць прад­стаў­ле­ны тры му­зеі на­ву­кі ("Экс­пе­ры­мен­тус", "Кван­тум", "Эле­мен­та"), пра­ек­ты "Ра­зум­ны Мінск" і "Фі­зіч­ны фа­куль­тэт БДУ". На ва­чах у дзя­цей бу­дуць вы­раб­ляць на­ву­ко­выя цац­кі, ла­дзіць ві­до­вішч­ныя экс­пе­ры­мен­ты, пра­во­дзіць шмат­лі­кія май­стар-кла­сы. Ін­фар­ма­цый­ны цэнтр па атам­най энер­ге­ты­цы за­пла­на­ваў дэ­ман­стра­цыю "Да­поў­не­ная рэ­аль­насць. АЭС на да­ло­ні" і вір­ту­аль­ную эк­скур­сію па АЭС. Гас­цям бу­дуць пра­па­на­ва­ныя атам­ныя рэ­бу­сы, вік­та­ры­на "Фі­зі­ка для чай­ні­каў" і атам­ны спрынт.

У Ро­ба­зо­не пры­муць удзел шко­лы ро­ба­та­тэх­ні­кі і шко­ла ліч­ба­вых тэх­на­ло­гій. Ар­га­ні­за­та­ры VІ Мінск­ага ад­кры­та­га ро­ба­тур­ні­ра пра­вя­дуць тут спа­бор­ніц­твы па мі­ні-су­мо і гон­ках па лі­ніі. У зо­не ар­хеа­ло­гіі кож­ны змо­жа па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі ар­хе­о­ла­га: для гэ­та­га ў ёй бу­дзе ар­га­ні­за­ва­на не­каль­кі па­лі­го­наў для рас­ко­пак, а так­са­ма вы­стаў­ка ар­хеа­ла­гіч­ных ар­тэ­фак­таў.

Свае зо­ны з на­сы­ча­най пра­гра­май прад­ста­вяць Цэнт­раль­ная на­ву­ко­вая біб­лі­я­тэ­ка і Бе­ла­рус­кая сель­ска­гас­па­дар­чая біб­лі­я­тэ­ка. На вы­стаў­цы бу­дзе прад­стаў­ле­на пра­дук­цыя Ін­сты­ту­та ба­та­ні­кі, Цэнтральнага ба­та­ніч­на­га са­да, РНПЦ гі­гі­е­ны, РНПЦ хар­ча­ван­ня і ін­шых пад­раз­дзя­лен­няў Ака­дэ­міі на­вук.

Свя­та рас­пач­нец­ца ў 12 га­дзін і пра­цяг­нец­ца да 20 га­дзін. Усім на­вед­валь­ні­кам вы­да­дуць спе­цы­яль­ную кар­ту з ука­зан­нем зон і ча­су пра­вя­дзен­ня там ме­ра­пры­ем­стваў для та­го, каб мож­на бы­ло ад­ра­зу вы­браць най­больш ці­ка­вы для ся­бе марш­рут.

— Пра­гра­ма бу­дзе вель­мі на­сы­ча­най, і вам за­хо­чац­ца апы­нуц­ца ад­ра­зу ў не­каль­кіх мес­цах, — па­абя­ца­лі ар­га­ні­за­та­ры. — Мы са­бра­лі для на­шых гас­цей усё са­мае "смач­нае" і ці­ка­вае. Зо­на хар­ча­ван­ня, да­рэ­чы, так­са­ма пра­ду­гле­джа­на...

Ча­ка­ец­ца, што ме­ра­пры­ем­ства на­ве­да­юць да 10 ты­сяч ча­ла­век, та­му за­раз пра­пра­цоў­ва­ец­ца маг­чы­масць пра­да­ваць бі­ле­ты ан­лайн, каб не ста­яць у чэр­гах: для та­го каб тра­піць на фес­ты­валь, трэ­ба бу­дзе ку­піць бі­лет у Цэнт­раль­ны ба­та­ніч­ны сад. За на­ві­на­мі фес­ты­ва­лю мож­на са­чыць у са­цы­яль­ных сет­ках...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА

Загаловак у газеце: Атам­ныя рэ­бу­сы і су­стрэ­ча з Зя­лё­ным ка­том

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?