Вы тут

Стартаваў праект Белінвестбанка «Фінансавы экспрэс»


У апошнія выхадныя лета стартаваў праект Белінвестбанка па развіцці фінансавай адукаванасці сярод навучэнцаў пачатковых класаў «Фінансавы экспрэс».


Юныя мінчане, а таксама госці сталіцы змаглі сумясціць падарожжа па Дзіцячай чыгунцы і ўрок аб фінансах, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах і атрымаць прызы за сваю кемлівасць і веды. Акрамя таго, падчас паездкі дзецям прапанавалі «прымераць» на сябе бацькоўскую адказнасць, паразважаць пра грошы і пра тое, як імі правільна распараджацца.

У спецыяльным вагоне цягніка юныя пасажыры даведаліся пра гісторыю ўзнікнення грошай і прынялі ўдзел у інтэрактыве, прысвечаным сучасным плацежным інструментам. Праваднікамі вагона выступілі супрацоўнікі банка. Яны растлумачылі, чаму трэба быць фінансава адукаваным, для чаго працуюць банкі, як навучыцца прымнажаць свае зберажэнні, якія магчымасці дае банкаўская картка, хто і чаму размешчаны на грашовых купюрах.

Дзеці з уласцівай ім непасрэднасцю ўключыліся ў абмеркаванне складаных пытанняў. А падчас віктарыны наперабой выкрыквалі свае здагадкі і вельмі радаваліся, даўшы правільны адказ. Пасля насычанай праграмы ў вагоне цягніка на пероне падарожнікаў сустракаў хамяк Засек. Ён уручыў кожнаму ўдзельніку паветраны шар і кнігу «Дзеці і грошы». А пераможцаў інтэрактыву чакалі спецыяльныя прызы і медалі, якія яны атрымалі з рук намесніка старшыні праўлення Белінвестбанка Аляксандра Філіповіча. Топ-менеджар банка ўпэўнены, што дзякуючы такім мерапрыемствам у дзяцей фарміруецца навык кіравання грашыма, разуменне іх сутнасці.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Паездка ў дарослае жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».

Культура

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на начных здымках нацыянальнага кінапраекта

Гісторыка-прыгодніцкая стужка пра Беларусь, беларуса-ваяра і беларуса-вучонага.

Спорт

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце

Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці.