Вы тут

Траўмаў на вытворчасці стала больш


Асабліва ў Брэсцкай вобласці.

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца, стан вытворчага траўматызму з цяжкімі наступствамі пагоршыўся. Так, па аператыўных даных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, за студзень — чэрвень гэтага года ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 70 работнікаў, што на 12 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд летась. Яшчэ 343 атрымалі цяжкія траўмы (у першым паўгоддзі 2017-га — 276).


Асабліва паказчык вытворчага траўматызму вырас у арганізацыях Брэсцкай вобласці: калі ў студзені — чэрвені мінулага года там загінула сем работнікаў, то за гэты ж перыяд сёлета — 18.

Высокі ўзровень няшчасных выпадкаў на прыватных прадпрыемствах звязаны з нездавальняючай работай па ахове працы і ў многім безадказным стаўленнем кіраўніцтва да стварэння бяспечных умоў. У гэтых арганізацыях віна наймальніка была ў 59 працэнтах выпадкаў з цяжкімі наступствамі, у той час калі ў цэлым па краіне гэты паказчык складае 48 працэнтаў.

Але найбольш загінулых і траўмаваных на вытворчасці аказалася ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці. Палова пацярпелых з цяжкімі наступствамі — работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Таксама значна вырасла колькасць няшчасных выпадкаў у будаўнічай галіне. Высокай застаецца ўдзельная вага траўмаў пры ДТЗ.

Сярэдні ўзрост загінулых на вытворчасці ў першым паўгоддзі склаў 46 гадоў, пацярпелых з цяжкімі траўмамі — 44 гады. Найбольшую ўдзельную вагу (амаль траціну) сярод загінулых займаюць работнікі ва ўзросце ад 41 да 50 гадоў, а сярод траўмаваных — ад 51 да 60 гадоў.

Маніторынг паказаў, што асноўным траўміруючым фактарам было ўздзеянне прадметаў і дэталяў, якія рухаюцца, разлятаюцца і круцяцца (праз гэта адбыўся кожны чацвёрты няшчасны выпадак са смяротным зыходам). Людзі часцей сталі гінуць на рабочым месцы ў выніку падзення ці абвальвання канструкцый будынкаў, ДТЗ, падзення з вышыні, пажару, уздзеяння шкодных рэчываў і ўтаплення.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.