Вы тут

Штучны інтэлект стварыў партрэт


Брытанскі аўкцыённы дом Крысціс з'яўляецца лідарам сусветнага арт-рынку. Тут ішлі з малатка самыя знакамітыя работы Клода Манэ, Пабла Пікасо, Леанарда да Вінчы і многіх іншых вялікіх мастакоў. Да гэтага спіса ў хуткім часе далучыцца яшчэ адзін мастак. Толькі ў гэтым выпадку гаворка ідзе не пра чалавека, паведамляе партал Futurіsm.


З 23 да 25 кастрычніка аўкцыённы дом Крысціс збіраецца зладзіць асаблівы распродаж абмежаванай колькасці арыгіналаў, а таксама серыі ідэнтычных трохмерных мастацкіх работ. Пры гэтым у спіс карцін уключана адна, напісаная штучным інтэлектам. Карціна носіць назву «Партрэт Эдманд Бэламі». Упершыню ў гісторыі аўкцыённы дом уключыць у спіс лотаў нароўні з работамі людзей карціну, створаную ШІ.

Памеры карціны, выкананай у выглядзе прынта на палатне, складаюць 70 на 70 сантыметраў. Яна была напісана камп'ютарным алгарытмам, створаным французскім калектывам «Obvіous», які складаецца «з сяброў, мастакоў і даследчыкаў», як указваецца на афіцыйным сайце групы.

Для стварэння згенерыраванага штучным інтэлектам партрэта калектыў выкарыстаў мадэль штучнага інтэлекту генератыўна-спаборніцкай сеткі — алгарытму машыннага навучання без настаўніка, пабудаванага на камбінацыі з дзвюх нейронных сетак, адна з якіх («стваральнік») генерыруе ўзоры, а іншая імкнецца адрозніць правільныя («сапраўдныя») узоры ад няправільных.

Для навучання нейрасеткі каманда распрацоўшчыкаў «скарміла» алгарытму больш за 15 000 партрэтаў, напісаных у перыяд паміж XІV і XX стагоддзямі. Пасля гэтага нейронная сетка «стваральнік» на аснове атрыманай інфармацыі практыкавалася ў імітацыі (паўторы) асаблівасцяў, назіраных у партрэтах, напісаных людзьмі, пры стварэнні свайго ўласнага твора. Практыка напісання карціны працягвалася да таго часу, пакуль іншая нейрасетка не змагла знайсці адрозненняў у напісанні паміж карцінамі, створанымі чалавекам і іншай нейрасеткай.

Гэта далёка не першы выпадак, калі штучнаму інтэлекту прапануюць праявіць сваю крэатыўнасць. У мінулым штучны інтэлект выкарыстоўваўся для стварэння музыкі, відэараду музычных кліпаў, а таксама для напісання вершаў. Да гэтай групы можа далучыцца штучны інтэлект — мастак. І калі людзі будуць ацэньваць яго так, як яны ацэньваюць чалавечыя работы (аддаючы шалёныя грошы за напісаныя карціны), то аднойчы гэта зможа змяніць наша ўяўленне пра мастацтва, пра тое, як яно будзе стварацца і як яго будуць цаніць і ацэньваць

Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.