Вы тут

«Цаню газету за канструктыўнасць»


Для старшыні Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Дзмітрыя Харытончыка «Звязда» — і таварыш, і дарадца.


— Гэта выданне цікавае мне ў першую чаргу тым, што асвятляе работу Саветаў і Нацыянальнага сходу Беларусі, — кажа ён. — Трэба ведаць, бачыць, разумець, чым жыве краіна, як вырашаюцца тыя ці іншыя пытанні ў розных рэгіёнах. Тут заўсёды можна азнаёміцца з працай маіх калег з суседніх абласцей, узяць нешта цікавае на заметку і рэалізоўваць у сябе. Гэта вельмі важна, і трэба працягваць асвятляць такія моманты як мага падрабязней.

Паколькі «Звязда» — цэнтральнае рэспубліканскае выданне, на яе старонках я заўсёды знаходжу інфармацыю па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі, пра тое, чым жыве краіна і якія ставіць перад сабой мэты. Мне цікава, як гэты матэрыял падаюць рэпарцёры газеты. Асвятляючы тыя ці іншыя пытанні, яны прапускаюць інфармацыю праз сябе як звычайныя грамадзяне краіны і завастраюць увагу на тых праблемах, якія мы, магчыма, не заўсёды заўважаем. А часта адбываецца так, што яны вельмі важныя як для асобных людзей, так і грамадства ў цэлым. І нават калі гэта датычыцца зусім іншага рэгіёна, пачынаеш задумвацца, ці правільна ў нас арганізаваны тыя ці іншыя падыходы.

Наогул газета вельмі насычаная, у ёй есць шмат чаго карыснага на любую тэму. Адзінае, што хацелася б пажадаць, дык гэта часцей расказваць пра тое, як працуюць народныя абраннікі ў іншых краінах. Пакуль «Звязда» больш акцэнтуе ўвагу на ўнутраных праблемах. Гэта важна. Але цікавы і замежны вопыт. Хочацца даведацца пра дзейнасць іхніх дэпутацкіх асацыяцый, якая работа вядзецца па добраўпарадкаванні, рэалізацыі праграм накшталт нашай па «чыстай вадзе». Як наогул нашы расійскія, украінскія суседзі, прадстаўнікі іншых краін вырашаюць складаныя задачы. Гэты вопыт бясцэнны, у нас не заўсёды хапае часу даехаць і вывучыць яго. А калі ў газеце паявіцца рубрыка «Мясцовае самакіраванне за мяжой» — гэта будзе вельмі цікава і пазнавальна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?