1 верасня на канале «Беларусь 3» пісьменнік Навум Гальпяровіч прадставіць свой новы аўтарскі праект «Суразмоўцы» — цыкл вялікіх інтэрв'ю з вядомымі пісьменнікамі, паэтамі, артыстамі, педагогамі і грамадскімі дзеячамі пра ролю роднай мовы ў фарміраванні грамадскай свядомасці, сучасны стан і праблемы беларускай літаратуры.
У прэм'ерным выпуску, прымеркаваным да Дня беларускага пісьменства, гледачы ўбачаць сустрэчу з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Карлюкевічам. Далей праект будзе выходзіць у эфір кожную суботу.
Акрамя таго, юбілейнаму Дню беларускага пісьменства ў эфіры сацыякультурнага канала будзе прысвечаны паказ дакументальнай стужкі «Першадрук», знятага летась на «Беларусьфільме» да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання (яго гледачы ўбачаць 27 жніўня), і чатырохсерыйнага мастацка-публіцыстычнага фільма вытворчасці БТРК «Скарына. Дзеля Бога і людзей» (у праграме з 28 жніўня). А 2 верасня тыя, хто не зможа асабіста трапіць у Іванава на маштабнае свята, убачаць яго адкрыццё — музычна-тэатралізаваную дзею «Малой радзіме пакланюся»
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.