Вы тут

Даражэе мабільная сувязь і інтэрнэт


З 1 верасня тарыфы на паслугі павышаюць два аператары мабільнай сувязі.


Кампанія МТС паведаміла аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 2,9 працэнта. Зменіцца кошт асноўных паслуг электрасувязі і некаторых дадатковых паслуг. Тарыфы на фіксаваную сувязь і роўмінг змяненні не закрануць.

«Вэлком» праінфармавала: павысіцца памер абаненцкай платы, адначасовых узносаў, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары абанентаў Рэспублікі Беларусь, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту, sms, mms, спецыяльных і дадатковых паслуг. Павышэнне складзе не больш чым 2,9 працэнта. Змяненні не закрануць кошт тарыфных планаў фіксаванай сувязі, абаненцкую плату тарыфнага плана lemon, а таксама кошт шэрагу дадатковых паслуг.

Інфармацыю пра новыя тарыфы можна знайсці на афіцыйных сайтах мабільных аператараў ці даведацца ў салонах сувязі.

Таксама з 1 верасня павышае кошт некаторых сваіх паслуг РУП «Белтэлекам». Падаражэюць доступ у інтэрнэт, некаторыя пакеты паслуг электрасувязі, кошт паслуг відэаканферэнцыі РУП «Белтэлекам». Павышэнне тарыфаў не закране мясцовую,  міжгароднюю і міжнародную тэлефонную сувязь, паслугі хостынгу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.