Вы тут

Лукашэнка і Пуцін правядуць перамовы ў Сочы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Расію, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Праграмай візіту запланаваны перамовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія пройдуць у Сочы. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях і на міжнародных пляцоўках, сусветны парадак дня.

Магчымасць сустрэчы ў Сочы лідараў дзвюх краін абмяркоўвалася 23 ліпеня падчас тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тады кіраўнікі дзяржаў дамовіліся працягнуць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».