Вы тут

Анлайн-казіно абавязаны будуць ідэнтыфікаваць ігракоў


Анлайн-казіно абавязаны будуць ідэнтыфікаваць сваіх кліентаў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, каменціруючы новаўвядзенні ўказа нумар 305 "Аб удасканаленні прававога рэгулявання ігральнага бізнесу".


"Рэгламентаваны парадак, як асобы, якія захочуць гуляць у віртуальнай установе, будуць ідэнтыфікавацца. Гэта не значыць, што любы карыстальнік зойдзе і бескантрольна пачне гуляць. Перш за ўсё асоба павінна быць ідэнтыфікавана, як і ў іншых ігральных установах", - адзначыў Уладзімір Муквіч.

Ідэнтыфікацыя фізасобы пры яе рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка азартнай гульні можа праводзіцца з дапамогай працэдуры web-ID (форма ідэнтыфікацыі праз відэасувязь у інтэрнэце). У працэсе такой ідэнтыфікацыі фізічнай асобе трэба трымаць дакумент, які засведчвае асобу, перад вэб-камерай для пацвярджэння дакладнасці прадстаўленых ёю звестак і параўнання яе твару з фатаграфіяй у гэтым дакуменце. Ідэнтыфікацыю іграка таксама можна правесці з дапамогай электроннага лічбавага подпісу.

Паводле новых правіл, наведваць ігральныя ўстановы, у тым ліку анлайн-казіно, можна будзе з 21 года (цяпер дазволена з 18 гадоў).

Асноўныя нормы ўказа нумар 305 уступяць у сілу з 1 красавіка 2019 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?