Вы тут

Як праз інтэрнэт-гульню вырашыць праблемы ў сваім раёне


У сеціве запусцілі гульню «Добрыя суседзі», у якой мясцовым супольнасцям прапануюць паляпшаць гарады і вёскі, дзе яны жывуць. Людзі змогуць аб'яднацца з аднадумцамі, навучыцца складаць план дзеянняў, узаемадзейнічаць з органамі ўлады і нарэшце вырашаць праблемы, якія хвалююць іх двор — ад паламанай дзіцячай пляцоўкі да адсутнасці ліпавай алеі пад вокнамі.


Удзел у гульні бясплатны (знайсці яе можна на сайце dobrososedі.tіlda.ws). Цягнецца яна шэсць тыдняў. Першы — азнаямленчы: трэба будзе наладзіць камунікацыю з тымі, хто жыве побач. Другі — даследчы: выяўляем праблемы. Трэці — рашучы: разбіраемся, куды звяртацца па дапамогу і што можна зрабіць. Чацвёрты — экалагічны: падчас яго паспрабуйце вырашыць пытанні з азеляненнем і асобным зборам смецця. Пяты — забаўляльны: час арганізаваць свята вуліцы, фестываль вёскі ці дваровае чаяванне. Шосты, заключны, тыдзень — публічны: неабходна будзе расказаць пра свае поспехі навакольным.

Кожны аўторак віртуальны дапаможнік — Цёця Моця — будзе прысылаць па тры заданні. Выконваць усе неабавязкова — можна выбраць адно, якое вам падаецца найбольш актуальным і пасільным. Але, калі справіцеся і з іншымі, атрымаеце дадатковыя бонусы.

Каб прайсці гульню, трэба паспець выканаць па адным заданні з кожнага этапу. Самых актыўных запросяць на прэмію «Зробім», але, бадай, галоўны прыз — змены да лепшага ў вашым двары.

Арганізатар праекта — Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі. Галоўная задача гульні — натхніць людзей, даць ім першы імпульс і падказкі, неабходныя для вырашэння мясцовых праблем.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Цёця Моця ідзе на дапамогу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.